Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
У Беларусі аб'ём прамысловай вытворчасці ў студзені - верасні склаў Br150,7 млрд, або ў супастаўных цэнах 106,4 працэнта да ўзроўню студзеня - верасня мінулага года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці вырасла на 4,1 працэнта, у апрацоўчай - на 6,6 працэнта.
Па відзе эканамічнай дзейнасці "Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам" вытворчасць павялічылася на 6,4 працэнта, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў склала 99,9 працэнта.