Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Першы форум блогераў плануецца правесці ў Беларусі ў верасні 2024 года. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр інфармацыі Марат Маркаў па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб актуальных пытаннях інфармацыйнай палітыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы ініцыявалі правядзенне ў канцы верасня першага форуму блогераў", - расказаў міністр. Паводле яго слоў, Беларусь знаходзіцца толькі ў пачатку шляху па выбудоўванні сістэмнай работы з супольнасцю блогераў і з іншымі медыя новай фармацыі, але гэта работа будзе прадаўжацца. "Мы будзем займацца гэтым сістэмна. Гэтаму пытанню міністэрства, адміністрацыя, тэлеканалы ў тым ліку, будзем удзяляць дастаткова ўвагі, значна больш, чым рабілі гэта раней", - падкрэсліў Марат Маркаў.