Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Беларуска-індыйскі бізнес-форум пройдзе 12 снежня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу.
Нацыянальны цэнтр маркетынгу сумесна з Федэрацыяй гандлёва-прамысловых палат Індыі (FICCI) арганізуе форум з мэтай пошуку перспектыўных пунктаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва бізнес-супольнасці дзвюх краін.
Запланавана абмеркаванне ўзаемадзеяння ў сферах сельскай гаспадаркі і харчавання, машынабудавання, хімічнай галіны, турызму. У праграме разгляд пытанняў лагістыкі, правядзення ўзаемаразлікаў, а таксама B2B-перагаворы.