Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Беларусь і Саудаўская Аравія актывізуюць узаемадзеянне паміж інстытутамі гандлю, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу і кан'юнктуры цэн.
У студзені 2024 года ў ходзе візіту ў Саудаўскую Аравію цэнтрам устаноўлена партнёрская сетка са структурамі, якія адказваюць за садзейнічанне знешняму гандлю.
Нядаўна быў зроблены наступны вельмі важны крорк - у Эр-Рыядзе праведзены беларуска-саудаўскі бізнес-форум, суарганізатарам якога выступілі НЦМ і Гандлёва-прамысловая палата Эр-Рыяда.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў і дырэктар НЦМ Мікалай Барысевіч. У ходзе форуму саудаўскаму бізнесу прэзентаваны эканамічны патэнцыял Беларусі.
Увага саудаўскіх кампаній прыцягнута да перспектыў развіцця ўзаемадзеяння ў прамысловай (БЕЛАЗ, "Магілёўхімвалакно", "Полацк-Шкловалакно") і сельскагаспадарчай ("Сервалюкс", Віцебская бройлерная птушкафабрыка) галінах.
На палях форуму падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж НЦМ і ГПП Эр-Рыяда. Гэта значыць, што ўзаемадзеянне паміж інстытутамі развіцця гандлю будзе актывізавана.