Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Неабходна актыўней займацца мадэрнізацыяй вытворчасцей і ствараць новыя, асвойваць выпуск запатрабаванай прадукцыі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч у час наведвання Лепельскага раёна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Уладзімір Навумовіч наведаў вытворчыя пляцоўкі ТАА "Адзіная Гандлёвая Сістэма - Сінтэз" і сустрэўся з працоўным калектывам прадпрыемства. У час сустрэчы абмеркавалі вынікі электаральнай кампаніі, адзначыўшы высокую актыўнасць беларусаў, правядзенне выбараў у строгай адпаведнасці з заканадаўствам краіны, адсутнасць парушэння выбарчых правоў грамадзян. Таксама ўздымаліся пытанні развіцця вытворчасці, якасці сацыяльнай інфраструктуры і аказання паслуг насельніцтву.
Затым намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства наведаў валаўтваральныя прадпрыемствы раёна - Лепельскі малочна-кансервавы камбінат і рамонтна-механічны завод. Уладзімір Навумовіч азнаёміўся з вытворчым працэсам, асартыментам выпускаемай прадукцыі, абмеркаваў з кіраўніцтвам перспектыўныя напрамкі развіцця прадпрыемстваў.
На думку намесніка міністра эканомікі, у рэгіёне шмат зроблена для павышэння якасці жыцця і дабрабыту людзей. Але ёсць яшчэ дастатковыя рэзервы, якія трэба задзейнічаць.
"Лепельскі рэгіён валодае вялікім патэнцыялам для павелічэння аб'ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і высакаякасных, натуральных прадуктаў харчавання. Ад інвестыцый у гэту сферу можна атрымаць добры эканамічны эфект. Перспектыўнымі напрамкамі з'яўляюцца вытворчасць будматэрыялаў і дрэваапрацоўка. Неабходна актыўней займацца мадэрнізацыяй дзеючых вытворчасцей і ствараць новыя, асвойваць выпуск запатрабаванай на ўнутраным і знешніх рынках прадукцыі. У гэтым сёння залог паспяховай работы эканомікі", - падкрэсліў Уладзімір Навумовіч.