Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
У самым маладым мікрараёне горада Полацка адбылося ўрачыстае адкрыццё дзіцячага сада "Свет дзяцінства". Новы дзіцячы сад прыме 200 дзяцей ад 2 да 7 гадоў. Трохпавярховы будынак, падобны на казачны замак, знаходзіцца ў самым цэнтры мікрараёна і распрацаваны па праекце, які адпавядае ўсім сучасным патрабаванням і дае дзецям высокі ўзровень камфорту. У дзіцячым садзе прадугледжана 12 груп дзяцей, у тым ліку спецыяльная група для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату і санаторная група. На тэрыторыі сада размешчана гульнявая зона - гэта 12 індывідуальных групавых пляцовак. На ўрачыстым адкрыцці адбылася цырымонія ўзнагароджвання спецыялістаў, якія прынялі ўдзел у будаўніцтве.