Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскай ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны са 100-годдзем заснавання гэтай установы адукацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Цэлае стагоддзе гісторыі ВНУ - гэта яркі і займальны летапіс насычанага і цікавага студэнцкага жыцця больш як 40 тысяч спецыялістаў у галіне ветэрынарнай медыцыны і заатэхніі. У ліку вашых выпускнікоў знакамітыя вучоныя, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і рэгіёнаў".
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што значны ўклад акадэміі ў развіццё ветэрынарнай навукі. "Інавацыйныя распрацоўкі вашых аўтарытэтных навуковых школ садзейнічаюць эфектыўнаму развіццю жывёлагадоўлі і забеспячэнню харчовай бяспекі краіны, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Перакананы, што назапашаны векавы педагагічны вопыт, веды і вялікі творчы патэнцыял дазволяць калектыву і ў далейшым дабіцца высокіх вынікаў".
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.