Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Развіццё рэгіёна і павышэнне ўзроўню жыцця людзей - такія задачы лічыць першачарговымі ў сваёй дзейнасці новы памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч. 10 студзеня актыву паўночнага рэгіёна яго прадставіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. Адзначыў яго высокі прафесіяналізм, дзелавыя якасці, уменне працаваць у камандзе. Падкрэсліў, што памочнік Прэзідэнта - гэта чалавек, які павінен садзейнічаць рэалізацыі перспектыўных праектаў, якія забяспечаць рост эканомікі Віцебскай вобласці, дабрабыту яе жыхароў, паляпшэнне сацыяльнай сферы.
На пасаду памочніка Прэзідэнта - інспектара па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч быў прызначаны кіраўніком дзяржавы 4 студзеня.