Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Тэхнічны эксперымент з часам і прасторай, арт-батл і квэст у выглядзе выставы - у праграме ўнікальнага мультыжанравага фестывалю #СУПРЭМSTORM_ноч у Віцебску. Такая інфармацыя прагучала на прысвечанай форуму прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Падзеі фестывалю запланаваны ў ноч з 29 лютага на 1 сакавіка ў будынку Цэнтра культуры "Віцебск". Удзельнікі падумаюць над тым, што такое Сусвет унутры кожнага мастака. Гэтай тэме прысвяцілі арт-батл, які стартуе ў 18.00 на адной з асноўных пляцовак. Тут творцы папрацуюць над творамі візуальнага мастацтва ў некласічным духу футурызму, супрэматызму, трэш-арту. "Менавіта ў Віцебску Малевіч упершыню выпрабаваў і прымяніў свой педагагічны метад. Выпрацаваў сваю педагагічную сістэму, напісаў сваю галоўную філасофскую працу. Прычым яна актуальна да гэтага часу, - адзначылі на прэс-канферэнцыі. - Вучоныя сёння гавораць аб тым, што тайна "Чорнага квадрата" якраз з'яўляецца нейкім вельмі сур'ёзным аналагам чалавечага мозга".
Адкрыецца выстава плакатаў і арт-аб'ектаў студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Экспазіцыя пакажа, як на кафедры дызайну і моды ў вучэбным працэсе рэалізуюць створаную Малевічам праграму УНОВІС.
Лекцыя-перформанс у 19.00 прапануе пагаварыць аб часе, калі ў Віцебску працавала творчая лабараторыя мастака-авангардыста. Гэта была пара эксперыментаў, якія ставілі ён і яго вучні. Кампендыум будзе называцца "Малевіч навыварат". "Упершыню гэту форму (лекцыю-перформанс. - Заўвага БЕЛТА) прыдумаў Малевіч якраз у пачатку лютага 1920, калі ў цэнтры горада ў Латышскім клубе яны паказалі свой перформанс. Гэта была дыскусія аб тым, што такое сучаснае мастацтва на той момант", - растлумачылі арганізатары.
Гасцей запросяць і ў "Лабірынт Малевіча". Выстава-перформанс з такой назвай вядзе на лесвіцу старога будынка Цэнтра культуры. Прастору ўпрыгожаць карціны з галерэі арт-батлу і фонду маладзёжнага тэатра "Кола".
"Мы фактычна будзем шукаць выставу навобмацак, - адзначылі на прэс-канферэнцыі. - Выстава будзе размяшчацца на лесвіцы, светлавых прыбораў на ёй не будзе. Таму людзям давядзецца прымяніць кемлівасць, каб нешта разглядзець".
Магчымасць паглыбіцца ў медыяперформанс "М-Адысея", які стане музычным падарожжам, з'явіцца ў кожнага. Фармат разлічаны на меламанаў, мастакоў і іншых прыхільнікаў мастацтва. Аўтар праекта называе яго тэхнічным эксперыментам з часам і прасторай. Завершыць праграму ночы мастацтва ў Віцебску гонг-перформанс "Вока буры". Удзельнікі змогуць уціхамірыць эмоцыі і звярнуцца да сваіх унутраных вобразаў у "месцы цішыні". Спакой унутры шторму - так апісваюць асноўную тэму медытатыўнай часткі.
Мультыжанравы фестываль #СУПРЭМSTORM_ноч прысвечаны творчаму аб'яднанню УНОВІС і 145-годдзю з дня нараджэння Казіміра Малевіча.