back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны вобласці

11 чэрвеня 2024

Інструментальная, тэатральная і вакальная лабараторыі адкрыюцца на "Славянскім базары" ў гэтым годзе

Адразу тры лабараторыі - тэатральная, вакальная і інструментальная - будуць працаваць у гэтым годзе на "Славянскім базары ў Віцебску". Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы і правядзенню XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведаміў генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар форуму, член Савета Рэспублікі Глеб Лапіцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міжнародны форум захоўвае адукацыйны вектар. "Акрамя нашай тэатральнай лабараторыі, вынікам работы якой за тры гады стала тое, што ў гэтым годзе тэатральную праграму на "Славянскім базары" адкрывае "Гамлет", яго вы ўпершыню пачуеце на беларускай мове. Гэта якраз Аляксандр Аляксандравіч Бармак, які трэці год узначальвае тэатральную лабараторыю - у гэтым годзе мы з ГІТІСам таксама яе рэалізуем. Далей у нас пад патранажам Тамары Сіняўскай з'явіцца прадаўжэнне вакальнай лабараторыі, - расказаў Глеб Лапіцкі. - Нам падказалі, што мы крыху абдзяляем увагай інструментальшчыкаў. А інструментальшчыкі Віцебска - гэта наогул асобная каста, таму што ў Віцебску самая моцная школа домры, беларускага нацыянальнага інструмента. Калі мы думалі, як гэта аб'яднаць, то зразумелі, што трэба яшчэ прыцягнуць рускі нацыянальны інструмент - балалайку. А лепшая школа балалайкі - у Гнесінцы (Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных. - Заўвага БЕЛТА)".

Пасля тэлефоннай размовы з рэктарам і асабістай сустрэчы бакі вырашылі - праекту быць. "Цяпер мы будзем праводзіць разам з Гнесінкай на базе нашага музычнага каледжа імя Салярцінскага інструментальную лабараторыю", - рэзюмаваў Глеб Лапіцкі.

Інструментальная лабараторыя ў бягучым годзе пачне працаваць на "Славянскім базары" ўпершыню. Такія праекты, паводле яго слоў, паказваюць, што гэты форум "не толькі пра танцы, забавы і гэтак далей, але і выставачная, тэатральная праграма "Лялечнага квартала", велізарная філарманічная праграма".

Сярод членаў журы будзе калумбійска-амерыканская піяністка Пілар Лейва, кандыдатуру якой прапанавалі партнёры віцебскага фестывалю ў Калузе. Глеб Лапіцкі адзначыў, што размова ідзе аб конкурсе артыстаў, у журы якога ёсць прадзюсары, харэографы, інструменталісты, і яны ў комплексе павінны ацаніць артыста, які ў сваю чаргу павінен "узяць за жабры" шасцітысячны амфітэатр.

"Славянскі базар" - адзіны фестываль у свеце, для якога няма меж. У адрозненне ад некаторых іншых праектаў, на якія запрашаюць або не запрашаюць, мы запрашаем усіх", - адзначыў дырэктар форуму, дадаўшы, што гэта пацвярджае і нязменны дэвіз фестывалю "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". 5 ліпеня пачынаецца праграма "Славянскага базару" з майстар-класа Пілар Лейвы ў Мінску ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі для лепшых піяністаў краіны па яе аўтарскай методыцы.

Прэс-канферэнцыя прайшла ў Медыяцэнтры Віцебскай вобласці з удзелам прадстаўнікоў СМІ абласцей краіны і Мінска, а таксама рэгіёнаў Расіі. Мерапрыемства дало старт міждзяржаўнаму прэс-туру, які прысвечаны падрыхтоўцы і правядзенню ХХХІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". У праграме - наведванне асноўных пляцовак форуму, уключаючы Летні амфітэатр, Алею лаўрэатаў спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення", выставачная зала "Духаўскі круглік" з прадстаўленымі ў ёй першай "базарнай афішай" і акрэдытацыямі знакамітых зорак і абноўленая канцэртная зала "Віцебск". "Славянскі базар" у гэтым годзе пройдзе з 9 па 15 ліпеня.

БелТА

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern