back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны вобласці

4 кастрычніка 2024

Брацкі партызанскі край: у гады вайны тут базіраваліся атрады з чатырох савецкіх рэспублік

Расоны - гарадскі пасёлак на поўначы Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў раёне была створана партызанская зона з аэрадромамі і тэлефоннай сувяззю. Больш за 20 тыс. народных мсціўцаў з Беларусі, Расіі, Латвіі і Літвы рыхтаваліся тут да правядзення аперацый у нямецкім тыле.

Першыя партызанскія атрады ў Расонскім раёне - імя Чкалава і імя Чапаева - былі створаны ў канцы ліпеня 1941 года, але восенню іх вывелі ў савецкі тыл і далучылі да воінскіх часцей. Вясной 1942-га партызанскі рух у Расонах адрадзіўся на базе падпольных груп. 19 красавіка ў раёне вёскі Клясціцы створаны атрад імя Шчорса, які ўзначаліў Пётр Машэраў, 30 красавіка - адрад імя Сталіна пад камандаваннем Радзівона Ахоціна. З гэтага моманту партызанскі рух у раёне становіцца масавым.

У рады партызан пастаянна ўступалі ўсё новыя байцы, якія вялі бесперапынную барацьбу з акупантамі. Летам-восенню 1942 года народныя мсціўцы разграмілі ўсе нямецкія гарнізоны на тэрыторыі раёна. Да пачатку восені партызаны перасягалі гітлераўцаў як колькасна, так і па ўзбраенні. 19 верасня над райвыканкамам у Расонах паднялі чырвоны сцяг. Гэта дата лічыцца днём стварэння Расонска-Асвейскай партызанскай зоны, якую прынята называць брацкім партызанскім краем, створаным на стыку трох рэспублік. Акрамя беларускіх байцоў тут дзейнічалі атрады з Калінінскай вобласці РСФСР, латвійскія і літоўскія партызанскія фарміраванні. Агульная колькасць народных мсціўцаў часам даходзіла да 20 тыс. чалавек.

У Расонах да сакавіка 1943-га была адноўлена савецкая ўлада - працавалі камендатура, млын, цырульня, лазні. Каля вёскі Роўнае Поле дзейнічаў партызанскі аэрадром, тут жа працавала электрастанцыя. Яшчэ адзін аэрадром з восені 1942 года прымаў самалёты з Вялікай зямлі ў вёсцы Сяляўшчына, размешчанай на поўдзень ад Расон.

Гарадскі пасёлак Расоны стаў дваццаць першым у спісе гарадоў і населеных пунктаў, у які адправіліся аўтары праекта "Цытадэлі мужнасці".

Праект "Цытадэлі мужнасці" выходзіць у газеце "7 дней" і на сайце БЕЛТА раз у два тыдні. Усяго будзе апублікавана 36 матэрыялаў - пра кожны з населеных пунктаў, узнагароджаны вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны".

БелТА

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern