Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
30-годдзю прэзідэнцтва прысвячаецца. У Полацку рыхтуецца да адкрыцця выстава "Беларусь 21 стагоддзя. Наш гістарычны выбар". Яна пра тых, хто разам з Прэзідэнтам будаваў незалежную дзяржаву.
З дасягненнямі Полацкага раёна ў эканоміцы, культуры, адукацыі можна будзе пазнаёміцца з 27 верасня па 31 снежня. Частка экспанатаў - падарункі музею ад знакамітых землякоў. Ёсць прадукцыя прадпрыемстваў-гігантаў, сельгаспрадпрыемстваў.
З гучнага - нават медаль паралімпійца Андрэя Праневіча! Сярод экспанатаў - узнагароды, пасведчанні, значок старшыні Цэнтрвыбаркама Ігара Карпенкі. Ён ганаровы грамадзянін Полацка, як і спікер верхняй палаты парламента! Наталля Качанава таксама перадала асабістыя рэчы для выставы.
А яшчэ на выставе распавядуць пра "Дажынкі", якія прайшлі ў Полацку ў 2002 годзе. Пра гэта свята ў свой час гараджане прасілі ў Прэзідэнта.
Полацк быў першым беларускім горадам, які ўдастоены ганаровага звання культурнай сталіцы Беларусі ў 2010 годзе.