80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
22.11.2018
Адтэрміноўку па выліку ўвазнога ПДВ пры імпарце тавараў у 2019 годзе плануецца скараціць да 30 дзён
Тэрмін абмежавання падатковых вылікаў па ПДВ пры імпарце тавараў у 2019 годзе плануецца скараціць да 30 дзён. Аб гэтым паведаміла ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА начальнік аддзела ўскоснага падаткаабкладання галоўнага ўпраўлення метадалогіі падаткаабкладання Міністэрства па падатках і зборах Святлана Новікава.
"Падрыхтаваны праект указа, які прадугледжвае паэтапную адмену механізма абмежавання падатковых вылікаў па ПДВ пры імпарце тавараў, - адзначыла Святлана Новікава. - У 2019 годзе прадугледжваецца захаванне дзеючага механізма абмежавання падатковых вылікаў па ПДВ пры імпарце тавараў, пры гэтым тэрмін абмежавання прапануецца скараціць з 60 да 30 дзён, а з 2020 года плануецца поўнасцю адмяніць такое абмежаванне".
Як растлумачыла начальнік аддзела, у выпадку прыняцця гэтай нормы сумы ПДВ, выплачаныя пры ўвозе тавараў на тэрыторыю Беларусі пасля 1 студзеня 2019 года, будуць падлягаць выліку пасля завяршэння 30 дзён з даты іх выпуску ў адпаведнасці з заяўленай мытнай працэдурай.
Чакаецца, што гэта дасць плацельшчыкам магчымасць за кошт скарачэння перыяду абмежавання прыняць у першым квартале 2019 года да выліку ПДВ у суме каля Br91,3 млн. З іншага боку, гэта дасць магчымасць пазбегнуць істотных адначасовых страт даходаў бюджэту, а значыць, будзе садзейнічаць забеспячэнню фінансавай устойлівасці даходнай часткі бюджэту.
Цяпер указам нумар 99 прадугледжана 60-дзённая адтэрміноўка па выліку ўвазнога ПДВ па імпартаваных таварах.