Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Хто мае права на прызначэнне сямейнага капіталу?
Права на атрыманне сямейнага капіталу маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у Беларусі: маці (мачаха) у поўнай сям'і, бацька ў няпоўнай сям'і, усынавіцель (удачарыцель). Для прызначэння сямейнага капіталу ў сям'і павінна выхоўвацца не менш траіх дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў з улікам таго, што трэці або наступныя дзеці нарадзіліся (былі ўсыноўлены/удачароны) у перыяд з 1 студзеня 2015 да 31 снежня 2019 уключна.
У поўнай сям'і бацька(айчым), які з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, мае права на прызначэнне сямейнага капіталу, калі такога права не мае маці (мачаха).
Хто павінен падаваць заяву і куды?
Для прызначэння сямейнага капіталу грамадзяніну, які мае права на сямейны капітал, трэба асабіста або праз свайго прадстаўніка звярнуцца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган у адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства.
У поўнай сям'і сямейны капітал будзе атрымліваць мама (або мачаха).
У няпоўнай – той бацька, які выхоўвае дзяцей. Склад сям'і вызначаецца на дату нараджэння, усынаўлення (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей, пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) якіх сям'я набыла права на прызначэнне сямейнага капіталу.
Падатваць заяву — не пазней, чым праз шэсць месяцаў пасля нараджэння трэцяга або наступнага дзіцяці, — трэба ў кіраванне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Сенненскага райвыканкама (вул. К.Маркса, 2, кабінет № 13, атрымаць кансультацыю можна па тэлефоне 4 -14-97).
Якія дакументы трэба сабраць?
Для поўнай сям'і гэты спіс кароткі: пашпарты мужа і жонкі, пасведчання аб нараджэнні або ўсынаўленні ўсіх непаўналетніх дзяцей і пасведчанне аб шлюбе. Для няпоўнай сям'і спатрэбяцца і другія дакументы, якія даказваюць, што дзяцей выхоўвае менавіта той бацька, які падае заяву на капітал. Гэта можа быць, да прыкладу, пасведчанне аб смерці мужа або жонкі, копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу або аб выплаце аліментаў.
Калі будзе прынята рашэнне?
Рашэнне аб прызначэнні (адмове ў прызначэнні) сямейнага капіталу прымаецца ў месячны тэрмін з дня падачы грамадзянінам заявы аб прызначэнні сямейнага капіталу.
Паведамленне аб прынятым рашэнні накіроўваецца грамадзяніну, які падаў заяву аб прызначэнні сямейнага капіталу, на працягу 5 дзён з дня яго прыняцця.
Рашэнне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа выдаецца пры звароце грамадзяніна асабіста або праз яго прадстаўніка.
Як адкрыць у банку рахунак для сямейнага капіталу?
Зрабіць гэта трэба на працягу шасці месяцаў пасля таго, як прызначылі сямейны капітал. Для гэтага трэба прыйсці ў аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк» г.Сянно, вул. Савецкая, д. 2А з пашпартам і рашэннем аб прызначэнні сямейнага капіталу і напісаць там заяву на адкрыццё дэпазіту «Сямейны капітал». Уклад адкрыюць у той ж дзень.
У якіх мэтах можна будзе выкарыстоўваць гэтыя грошы?
Гэтыя грошы можна будзе выкарыстоўваць па аднаму або некалькіх напрамках: паляпшэнне жыллёвых умоў; атрыманне адукацыі; атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя; фарміраванне накапляльнай (дадатковай) пенсіі маці (мачахі) у поўнай сям'і, бацькі ў няпоўнай сям'і.
Сям'я можа рэалізаваць права на прызначэнне сямейнага капіталу адзін раз.
Калі можна выкарыстаць сямейным капіталам?
Права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу даецца па дасягненні 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем, усынаўленнем (удачарэннем) якога сям'я набыла права на яго прызначэнне.
У якім выпадку ён можа выкарыстаны датэрмінова?
Сродкі сямейнага капіталу могуць быць выкарыстаны датэрмінова ў поўным аб'ёме або па частках у безнаяўным парадку незалежна ад перыяду часу, які прайшоў з даты прызначэння сямейнага капіталу, на атрыманне членам (членамі) сям'і платных медыцынскіх паслуг, якія аказваюцца арганізацыямі аховы здароўя, у парадку і па Пераліку, вызначаемым Міністэрствам аховы здароўя.
Якія платныя медыцынскія паслугі вызначаны Пералікам Міністэрства аховы здароўя?
Згодна зацверджанаму Міністэрствам аховы здароўя Пераліку платных медыцынскіх паслуг, датэрмінова сродкі сямейнага капіталу могуць быць выкарыстаны па жаданні грамадзян у кардыяхірургіі, нейрахірургіі, анкалогіі на набыццё іншых медыцынскіх вырабаў замест уключаных у Рэспубліканскі фармуляр медыцынскіх вырабаў пры выкананні складаных і высокатэхналагічных умяшанняў і (або) іншых лекавых сродкаў замест уключаных у Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў.
Патрэбнасць у платных медыцынскіх паслугах ставіцца заключэннем урачэбна-кансультатыўнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя.
Атрымаць платныя медыцынскія паслугі, выкарыстоўваючы сродкі сямейнага капіталу, член (члены) сем'і могуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.