back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Какоўчынскі сельскі Савет

Какоўчынскі сельскі савет

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная характарыстыка. Какоўчынскі сельскі савет быў утвораны ў лістападзе-снежні 1917 года ў адпаведнасці з рашэннем 2-га Усебеларускага з'езда сялянскіх дэпутатаў.

Цэнтр: аграгарадок Какоўчына.

Размешчаны ў 37 км ад раённага цэнтра горада Сянно.

Мяжуе з Багушэўскім, Студзёнкаўскім, Нямойтаўскім сельсаветамі Сеннненскага раёна і Межаўскім, Смальянскім сельсаветамі Аршанскага раёна.

Юрыдычны адрас: 211515,  Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг.Какоўчына, вул. Школьная, д. 2А.

E-mail: SNTerenia@yandex.by

Старшыня - Мандрык Віктар Сяргеевіч, тэл. 8(02135) 5 07 33

Кіраўнік спраў - Цярэня Сяргей Мікалаевіч, тэл. 8(02135) 5 07 32

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне: у склад Какоўчынскага сельскага Савета ўваходзіць 50 населенных пунктаў:

в. Аўсеева
в. Бяленева
в. Балбасава
в. Бортнікі
в. Буда
в. Вялікае Сяло
в. Выгада
в. Германава
в. Грузды
в. Града
в. Даганоўка
в. Жохава
в. Забароўе
в. Заважанне
в. Зубава
в. Івашкава
аг. Кокаўчына
в. Калантаёва
в. Канашэва
в. Крупяжына
в. Кулікі
в. Ледневічы
в. Лясная Паляна
в. Ліплянск
аг. Літусава         
в. Майская
в. Мацкова
в. Міцюкова
в. Міхнава
в. Мішчукова
в. Някрашево
в. Нярэйша
в. Папіна
в. Пашкова
в. Пількавічы
в. Пляцы
в. Прыхабы
в. Рошчына
в. Рындзева
в. Савецкая
в. Стецава
в. Студзянец
в. Ударная
в. Ходасы
в. Харэўшчына
в. Шэметаўка
в. Шыркаўшчына
в. Шуплякі
в. Шчытнікі
аг. Янова

Агульная колькасць пастаянна  пражываючага насельніцтва складае 1996 чалавек, з іх працаздольнага насельніцтва – 1161, маладзей працаздольнага насельніцтва – 267, старэй працаздольнага насельніцтва – 538 чалавек.

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы:

Адкрытае акцыянернае таварыства "Літусава" і адкрытае акцыянернае таварыства "Бяленева" спецыялізацыят - мясамалочная вытворчасць з развітым раслінаводствам.

Вытворчыя і прамысловыя прадпрыемствы:

Адасобленае структурнае падраздзяленне Багушэўскі спіртзавод адкрытага акцыянернага таварыства "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне" спецыялізацыя - вытворчасць спірту рэктыфікату.

Какоўчынскае лясніцтва ДЛГУ "Багушэўскі лясгас". Спецыялізацыя-лесавытворчасць.

Сялянская (фермерская) гаспадарка "Барысёнак А. К.". Спецыялізацыя  -зверагадоўля. Вырошчванне пушных звяроў (норка, пясец).

Сялянская (фермерская) гаспадарка "Барвінак". Спецыялізацыя - малочная жывёлагадоўля, гадавальнік, пладаводства.

Гандлёвая інфраструктура: крамы і аўталаўкі Сенненскага раённага спажывецкага таварыства. Аўталаўкі Сенненскага раённага спажывецкага таварыства абслугоўваюць 43 населеныя пункты, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Сацыяльнае абслугоўванне: пастаянна працуюць 5 сацыяльных работнікаў.

Сфера паслуг: комплексна-прыёмныя пункты ў аг. Янава, аг. Какоўчына і ў аг. Літусава.

Ахова здароўя: Яноўская ўчастковая бальніца, Яноўская аптэка, Какоўчынскі фельчарска-акушэрскі пункт, Літусаўскі фельчарска-акушэрскі пункт.

Адукацыя: ДУА "Кокаўчынская дзіцячы сад, сярэдняя школа Сенненскага раёна",  ДУА " Яноўская дзіцячы сад базавая школа ім. М. Л.Цурана Сенненскага раёна»»

Культура: Какоўчынскі сельскі дом культуры, Яноўскі дом культуры, Літусаўскі сельскі клуб.
Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern