Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
Прыём зацікаўленых асоб ажыццяўляецца:
панядзелак-пятніца
з 8.00 да 17.00,
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00 гадзін
выхадныя дні: субота, нядзеля
Службовыя асобы, якія ажыццяўляюць прыём зацікаўленых асобаў:
ЧАХОВІЧ АЛЕНА ВІКТАРАЎНА,
намеснік старшыні райвыканкама, кабінет 27, тэл. 5 53 03
ГАРДЕЦКАЯ Інэса Аляксандраўна,
начальнік аддзела эканомікі райвыканкама, кабінет 33, тэл. 5 95 86
Інвестыцыі ў Сенненскім раёне
Па выніках работы 2023 года ў эканоміку раёна прыцягнута 65 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал або 91 % да 2022 года ў супастаўных цэнах пры заданні 107 працэнтаў.
На будаўніча-мантажныя работы накіравана 37,6 млн. рублёў (57,9 % ад агульнага аб'ёму інвестыцый). Тэмп росту ў супастаўных цэнах пры заданні 113,4 % склаў 113 %.
На набыццё машын і абсталявання накіравана 14,1 млн. рублёў (21,6 % ад агульнага аб'ёму інвестыцый), што складае 62,4 % да ўзроўню 2022 года.
Матэрыяльна-тэхнічная база актыўна абнаўляецца унітарным прадпрыемствам "Дружбінец", удзельная вага якіх у агульным аб'ёме затрат на машыны і абсталяванне 36,4 %, а таксама ААТ "Белая ліпа", на долю якіх прыпадае 8,4 %.
Удзельная вага імпартнага абсталявання ў агульным абсталяванні склала 14,1 %.
У студзені-снежні 2023 г. на жыллёвае будаўніцтва накіравана 6,8 млн. рублёў (10,5 % да агульнага аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал). Уведзена ў эксплуатацыю 3102 кв. метраў агульнай плошчы пры заданні 2990 кв. метраў.
У аналізаваным перыядзе арганізацыямі інвесціравана 42,1 % ўласных сродкаў, 32,1 % крэдытаў (пазык) банкаў, 11,3 % сродкаў кансалідаванага бюджэту, 10 % сродкаў насельніцтва, 2,4 % замежных крыніц фінансавання (без крэдытаў і пазык).
У студзені-снежні 2023 г. прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) не прыцягваліся.
У рамках дзяржінвестпраграм у 2023 годзе на тэрыторыі Сенненскага раёна праведзена рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы "ВЭХ", "Гастэла", рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы "Лядневічы" ў ААТ "Літусова".
У маі 2023 года ўзведзены сеткі вадаправода ў н.п. Масары, у 3 кв. 2023 узведзена станцыя абезжалезвання ў н.п. Хадцы.
У рамках абласной інвестыцыйнай праграмы распрацавана ПСД па будаўніцтве сетак для раёнаў жылой забудовы і праведзена рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы "Маразоўка" ў КФХ "Агра Магнат".
За кошт бюджэтных сродкаў у жніўні 2023 г. завершана рэканструкцыя ДУА ˮБагушэўская сярэдняя школа імя А.Э.Марфіцкага Сенненскага раёна“.
УП ЖКГ праведзены работы па мадэрнізацыі кацельні СШ № 2 з устаноўкай энергаэфектыўных катлоў на МВП у г.п. Багушэўск.
У 2023 годзе рэалізаваны праект па будаўніцтву цэха па перапрацоўцы барды структурным падраздзяленнем "Багушэўскі спіртзавод" ААТ "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне".
У 2024 годзе перад раёнам стаіць задача - забяспечыць тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал - 110 %, прадоўжыць рэалізацыю значных для рэгіёну інвестыцыйных праектаў.
Будзе прадоўжана рэалізацыя шэрага вытворчых і інфраструктурных праектаў: будаўніцтва ветрагенератарных установак магутнасцю 6 МВт, будаўніцтва малочнатаварнага комплексу на 1200 галоў з замкнутым цыклам унітарным прадпрыемствам "Дружбінец", вырошчванне брокалі і чорных парэчак, арганізацыя вытворчасці вырабаў з металу, рэканструкцыя кацельні. з усталёўкай энергаэфектыўных катлоў у г. Сянно па вул. Каваленкі, будаўніцтва аўтазапраўкі і інш.
У рамках інвестыцыйнай праграмы Віцебскай вобласці ў 2024 годзе на тэрыторыі Сенненскага раёна запланавана ўзвядзенне станцый абезжалезвання ў н.п. Янава і н.п. Полымя, рэканструкцыя меліярацыйных сістэм "Дагілеўскі", "Даргейкі", "Ульянавічы-Кутузава" (участак 1), "Ульянавічы-Кутузава" (участак 2), а таксама будаўніцтва меліярацыйнай сістэмы "Кастрычнік-Ціміразева 2".