back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

1 чэрвеня 2022

Зварот Віцебскага абласнога Каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый

Нагодай для дадзенага звароту стала кампанія па зносе помнікаў, прысвечаных знакавым падзеям Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, якая разгарнулася ў суседніх з Рэспублікай Беларусь дзяржавах і атрымала асаблівы рэзананс у апошні час. Намі яна расцэньваецца выключна як грэбаванне агульнай гісторыі і памяці тых пакаленняў грамадзян рэспублік СССР і краін Усходняй Еўропы, якія плячом да пляча змагаліся супраць нацысцкіх захопнікаў, якія імкнуліся заняволіць нашы землі і народы.

Беспрэцэдэнтныя факты апаганення памяці выклікаюць асуджэнне і непакой у грамадскасці Віцебшчыны, якая выхавана ў традыцыях беражлівых адносін да падзей Вялікай Айчыннай вайны і гатова супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі яе гісторыі. З усёй адказнасцю заяўляем, што помнікі людзям, якія аддалі сваё жыццё за вызваленне Еўропы ад «карычневай чумы», фашызму заслугоўваюць як мінімум паважлівага стаўлення, у іх - кантэкст гістарычнай рэальнасці.

Таму заклікаем кіраўніцтва Латвіі, Літвы і Польшчы не перакрэсліваць старонкі нашай агульнай гісторыі, не ваяваць супраць помнікаў, падобна сярэднявечным варварам, а захаваць памяць аб тых, хто коштам уласных жыццяў прынёс перамогу над фашызмам, мір і свабоду народам Еўропы. Яны заслужылі, каб пра іх подзвіг памяталі!

Без мінулага - няма будучыні! Мы будзем рабіць усё, каб наступныя пакаленні ведалі, якім коштам былі дасягнуты безумоўна простыя і вечныя ісціны - свабода і незалежнасць нашых дзяржаў. Просім спыніць гэта бязмежжа. У выпадку, калі ва ўгоду імгненнай палітычнай кан'юнктуры ўлады асобных еўрапейскіх краін не гатовы захоўваць помнікі аб нашай агульнай Вялікай Перамозе, Віцебская вобласць гатова прыняць дадзеныя творы манументальнага мастацтва, якія адлюстроўваюць гістарычную палітыку і тэндэнцыі ў мастацтве свайго перыяду, з мэтай далейшай рэстаўрацыі і ўстаноўкі на тэрыторыі вобласці.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern