back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

30 жніўня 2023

Жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў Сенненскага раёна прайшла ў Сенненскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці

Канферэнцыя пачалася з выставы кветкавых кампазіцый і працы прэзентацыйных пляцовак у выглядзе дэманстрацыі відэасюжэтаў, якія асвятляюць досвед дзейнасці ўстаноў адукацыі. Педагагічная канферэнцыя – падзея доўгачаканая і заканамерная. Гэта свята - добрая традыцыя прызнання заслуг і дасягненняў кіраўнікоў і педагогаў, стартавы сігнал да новых педагагічных ідэй і крэатыўнага творчага пошуку для вырашэння задач, пастаўленых перад сістэмай адукацыі на новы навучальны год. З дакладам «Аб выніках работы сістэмы адукацыі Сенненскага раёна за 2022/2023 навучальны год і задачах на 2023/2024 навучальны год» выступіла Алена Аркадзьеўна Вілюгіна, начальнік аддзела па адукацыі Сенненскага райвыканкама

Падчас канферэнцыі павіталі маладых спецыялістаў прыбыўшых у раён, узнагародзілі падзякамі і граматамі педагогаў раёна. Без увагі не засталіся і першаклашкі, якіх грамадскія раённыя арганізацыі «Белая Русь», «БСЖ», прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі павіншавалі і ўручылі падарункі да 1 верасня. Скончылася канферэнцыя святочным канцэртам.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern