Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Карэспандэнту "ГС" удалося паназіраць за працэсам здымкі відэасюжэту аб генацыдзе беларускага народа для тэлепраграмы "Весткі тыдня з Дзмітрыем Кісялёвым". Запіс праходзіў у музейнай экспазіцыі "Люстэрка памяці".
Адной з гераінь праграмы стала сенненка, малалетняя вязня фашысцкіх канцлагераў Паліна Касабуцкая. Падчас інтэрв'ю жанчына расказала пра трагедыю сваёй сям'і падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Калі выйдзе матэрыял у эфір, пакуль невядома. Сачыце за нашым Тэлеграм-каналам: мы абавязкова падзелімся спасылкай на відэасюжэт.
P.S. Сенненшчына не адпусціла гасцей з пустымі рукамі: пракурор Сенненскага раёна Алег Антоненка ўручыў здымачнай групе падарунак у выглядзе пано з выявай помніка прыроды крыніцы "Каплічка".