Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Каля в. Целяшоўшчына ўбіралі азімую пшаніцу на 140 га гатунку Балітус.
Сёлета надвор'е нанесла значную шкоду нашым нівам, кажа галоўны аграном Андрэй Дзядушка. Таму аб выніках будзем гаварыць пасля завяршэння ўборкі.
З пачатку ўборкі ў ААТ «Студзёнка» убрана 125 га азімай пшаніцы, намалот склаў 250 тон, 68 га - азімага рапсу, намалот - 133 тоны. Міхаіл Семярыкаў, Андрэй Абушкевіч, Дзмітрый Стук, Яўген Шафранскі, Дзмітрый Лугаўцоў, Андрэй Хізавец, Вячаслаў Берашэвіч і многія іншыя работнікі, хто гэтымі днямі ў акцыянерным таварыстве забяспечвае належную ўборку ўраджаю.
Жніво толькі пачалося, асноўная справа наперадзе. Дажджы не перашкаджалі б. З такімі памкненнямі працуюць аграрыі ААТ «Студзёнка».