back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

17 красавіка 2024

Тэматычны семiнар "Бібліятэка – тэрыторыя фарміравання культуры і якасці здаровага ладу жыцця"

На базе Сенненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі для бібліятэчных супрацоўнікаў быў арганізаваны тэматычны семінар “Бібліятэка – тэрыторыя фарміравання культуры і якасці здаровага ладу жыцця».

Дырэктар ДУК "Сенненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" А.І. Мяцеліца адзначыла важнасць і актуальнасць гэтага напрамку ў рабоце бібліятэк.

Н.В. Рыбчанка, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Сенненскага райвыканкама азнаёміла са зменамі і дапаўненнямі дакумента "Нацыянальны механізм аказання дапамогі непаўналетнім, пацярпелым ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі".

Старэйшы ўпаўнаважаны групы па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Сенненскага РАУС А.У. Балтовіч расказаў аб мерапрыемствах па прафілактыцы наркаманіі сярод насельніцтва.

У цікавай і змястоўнай форме прайшло выступленне "Псіхалагічныя асновы здаровага ладу жыцця" Ю.Н. Махровай, псіхолага ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Сянно", якая таксама правяла для ўдзельнікаў семінара трэнінг.

Бібліятэкарам былі дадзены метадычныя рэкамендацыі і кансультацыі, для павышэння прафесіяналізму выдадзены інфармацыйна-метадычныя зборнікі, падрыхтаваны відэаролікі па здароваму ладу жыцця. Выклікала цікавасць у прысутных бібліялакацыя "Бібліятэка – тэрыторыя здароўя", дэгустацыя "Здаровае харчаванне – смачна і карысна".

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern