Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
20 снежня 2022 г. прайшла сустрэча з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі ў раён у 2022 годзе
Наведалі дзяржаўную ўстанову «Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей», дзе дырэктар музея Шубко І.А. распавяла пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Сенненшчыне, надаўшы асаблівую ўвагу тэме генацыду.
Затым сустрэча працягнулася ў Рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Парку 40-годдзя Перамогі, дзе хлопцам былі ўручаны памятныя сувеніры ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сенненскага раённага выканаўчага камітэта. Завяршылася сустрэча ў Сенненскім Доме рамёстваў, дзе загадчык філіяла Квашко А.Я. правяла экскурсію — пазнаёміла з творчасцю і гурткамі, традыцыямі Сенненшчыны.