Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
З калектывам сустрэўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Макарэвіч.
✔️На мерапрыемстве абмяркоўваліся ключавыя для Рэспублікі Беларусь тэмы, якія тычыліся, у першую чаргу, забеспячэння нацыянальнай бяспекі і захавання міру і згоды.
✔️Кіраўнік раёна падкрэсліў важнасць удзелу кожнага ў электаральнай кампаніі. Ён заклікаў усіх прыйсці ў дзень выбараў на ўчасткі для галасавання, выканаць грамадзянскі абавязак і вызначыць сваю будучыню.
✔️Акрамя таго, падчас інфармацыйнай сустрэчы Алег Макарэвіч акцэнтаваў увагу на правілах пажарнай бяспекі пры правядзенні і арганізацыі навагодніх мерапрыемстваў, выкарыстанні толькі сертыфікаванага тавару пры ўпрыгожванні навагодніх елак і памяшканняў, прафілактыцы п'янства, а таксама, каб пазбегнуць траўматызму, надаць пільную ўвагу бяспецы непаўналетніх.