Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Ганна Салаўёва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Сенненскага раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённай арганізацыі РГА "Белая Русь":
- У сваім выступленні Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, як заўсёды дакладна і структуравана, абазначыў асноўныя напрамкі, якія вызначаць далейшую работу сродкаў масавай інфармацыі ўсіх узроўняў.
Несумненна, што ў аснове кожнага з іх - зладжаная дзейнасць журналістаў і ідэалагічнай вертыкалі, якая базуецца на праўдзе, без "замоўчвання" вострых тэм. І адказнасць, як адзначыў Прэзідэнт, у нас таксама адна - захаваць мір і наш агульны дом.
Пераканана, што для ўсіх удзельнікаў Форуму пасылы беларускага лідэра стануць імпульсам, рухаючай сілай для выбудоўвання стратэгіі супрацьстаяння інфармацыйным правакацыям.
Ларыса Мукамолава, галоўны рэдактар раённай газеты "Голас Сенненшчыны":
- Мерапрыемствы з удзелам Кіраўніка дзяржавы заўсёды праходзяць цікава, жыва, на адным дыханні. У сваім выступленні на медыяфоруме Аляксандр Рыгоравіч акцэнтаваў увагу на актуальных пытаннях, якія датычацца дзейнасці СМІ на сучасным этапе, а таксама абазначыў напрамкі, дзе яшчэ трэба ўдасканаліць работу.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння прыярытэт неабходна аддаваць аналітычным матэрыялам, асвятляць крытычныя пытанні, не замоўчваючы праблемы, умець распазнаваць фейкі.
Прэзідэнт нацэліў аўдыторыю на плённую працу, адзначыўшы, што штылю на інфармацыйным полі не будзе, а заўсёды будуць драйв і натхненне.
Ала Якаўлева, рэдактар інтэрнэт-рэсурсу:
- У аснове павінна ляжаць праўда і толькі праўда, акцэнтаваў увагу Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў час правядзення IV Форуму медыйнай супольнасці Беларусі. На аснове праўды неабходна вучыць і сваіх паслядоўнікаў, моладзь.
Умець рабіць высновы, не хаваць праблемныя, крытычныя пытанні, асвятляць іх аб'ектыўна, гаварыў Кіраўнік дзяржавы. Падкрэсліў, што неабходна вярнуцца да пытання рэагавання на крытыку ў СМІ.
Закранаючы тэму інтэрнэту, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта выклік: адзначаў важнасць вучыцца супрацьстаяць штучнаму інтэлекту.
Які б аспект не закранаў Прэзідэнт, усё было сказана дакладна, ясна. Запомніліся словы Аляксандр Лукашэнка аб тым, што ніколі нічога не трэба баяцца, мы - на сваёй зямлі.
Мерапрыемства вельмі спадабалася. У Форуме медыйнай супольнасці Беларусі я ўдзельнічала ўпершыню.