back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

15 сакавіка 2023

Паважаныя жыхары Сенненшчыны! Віншуем вас з адным з самых галоўных дзяржаўных свят - Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

15 сакавіка - значная дата для нашай дзяржавы. У гэты дзень краіна адзначае прыняцце свайго Асноўнага Закона. Ён стаў надзейным фундаментам для развіцця суверэннай Беларусі, выказваннем волі і інтарэсаў народа, сімвалам яго адзінства, згуртаванасці і згоды. Дзякуючы моцнай дзяржаўнай уладзе і праводзімай у інтарэсах народа палітыцы прагрэсіўных пераўтварэнняў мы здолелі захаваць народны здабытак, нарасціць эканамічны, сацыяльны і культурны патэнцыял.

Сёння адстойваючы сваё права на свабоду нацыянальнага самавызначэння і мірнае стваральнае жыццё, мы ўдасканальваем дэмакратычныя інстытуты, у фармаце адкрытага дыялогу залучаем у дзяржаўнае будаўніцтва і прагрэсіўныя пераўтварэнні грамадзянскую супольнасць. Толькі сумеснымі намаганнямі можна вырашыць задачу пабудовы моцнай і квітнеючай краіны, якая дынамічна развіваецца.

У гэты знамянальны дзень жадаем усім міру і згоды, поспехаў ва ўсіх канструктыўных пачынаннях, шчасця, моцнага здароўя і дабрабыту. Са святам! З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! 

З павагай,
Сенненскі раённы выканаўчы камітэт
Сенненскі раённы Савет дэпутатаў

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern