back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

3 мая 2024

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі віншаванні прымала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Эма Шлык

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Макарэвіч, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Досаў, старшыня Багушэўскага сельвыканкама Вячаслаў Багданаў, прадстаўнікі Багушэўскага аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, мясцовага Дома культуры, дзіцячай школы мастацтваў, вучнi Багушэўскай школы, якой прысвоены ганаровы статус "Школа міру", наведалі і павіншавалі з надыходзячым святам Эму Шлык, уручылі ёй кветкі і падарункі.

Госці пажадалі Эме Шлык моцнага здароўя, даўгалецця, міру, дабра, шчасця і дабрабыту. Таксама ў падарунак прагучалі песні ваенных гадоў. У сваю чаргу, Эма Мітрафанаўна выканала песню "Домік вокнамі ў сад" для гасцей.

- Сённяшняе мірнае неба над галавой - самае галоўнае, што ёсць у жыцці, - кажа Эма Шлык. - Бо праз столькі гадоў забыцца жахі вайны і складанасці пасляваеннага часу не ўдаецца.

t.me

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern