Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
На Сенненшчыне прайшла традыцыйная раённая акцыя "Каляды прыходзяць да кожнага", якая вось ужо другі год арганізуецца ў рамках рэспубліканскага мерапрыемства для пажылых людзей "Ад усёй душы".
Прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб'яднанняў "Белая Русь", "Беларускі саюз жанчын", "Беларускі фонд міру", "Патрыёты Беларусі", РК ГА "БРСМ", ветэранскай арганізацыі перадалі прадуктовыя наборы, а таксама рэчы першай неабходнасці ў бальніцы сястрынскага догляду ў аг. Янова, Машканы, аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у аг. Багданава і Ходцы.
Падтрымала марафон дабра старшыня Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Алена Няфёдава.