Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
У мерапрыемстве прыняла ўдзел дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава.
На пачатку пасяджэння старшыня райвыканкама Алег Макарэвіч адзначыў, што гэтыя пытанні вельмі важныя і патрабуюць асаблівай увагі.
На сучасным этапе нашага сацыяльна-эканамічнага развіцця патрабуецца асаблiвая кансалідацыя ўсіх канструктыўных сіл грамадства: дакладная арганізацыя работы на кожным працоўным месцы, захаванне тэхналагічных патрабаванняў пры выкананні любога віду работ, павышэнне якасці канкурэнтаздольнасці прадукцыі, далейшае ўмацаванне працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, адзначыў кіраўнік раёна. Сёння вельмі важна, каб кожны чалавек адчуў адказнасць за жыццё і здароўе не толькі сваё, але і навакольных, таварышаў па рабоце, а кіраўнікі - за структурныя падраздзяленні і падначаленых. Мы прыкладаем шмат намаганняў, каб нашы населеныя пункты сталі чысцей, утульней, прыгажэй. Неабходна надаць належную ўвагу для стварэння бяспечных умоў працы і для пражывання. Гэтыя пытанні звязаны непасрэдна са здароўем і жыццём нашых грамадзян. Ад узроўню арганізацыі работы з людзьмі па ўсіх напрамках, ад узаемадзеяння раённых структур і кіраўніцкіх рашэнняў, якія мы прымаем, непасрэдна залежыць якасць жыцця насельніцтва раёна, падкрэсліў Алег Макарэвіч.
Падрабязна на старонках "ГС"
(https://www.senno.by/15112024/na-zasedanii-rajispolkoma-rassmotreli-aktualnye-voprosy/)