Мітынгі, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, прайшлі ў Сянно і ў г. п. Багушэўску
Мітынгі, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, прайшлі ў Сянно і ў г.п. Багушэўску, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Алегам Макарэвічам, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Міхаілам Вілюга, ветэраны афганскай вайны, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый раёна.
Памяць загінуўшых салдат ушанавалі хвілінай маўчання. Да помнікаў воінаў-інтэрнацыяналістаў у парку Трох Герояў і цэнтральным парку г.п. Багушэўск усклалі кветкі.
Пасля мітынгаў у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце.