Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Дзень яднання - знамянальная дата ў нашай агульнай гісторыі, яркі сімвал нашага братэрства.
Дзень падпісання Дагавора даў старт новаму этапу эканамічнага і палітычнага развіцця дзвюх незалежных дзяржаў. Беларусь і Расія мэтанакіравана ідуць па шляху ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Сумеснымі намаганнямі мы беражліва захоўваем і перадаем нашчадкам памяць аб вялікіх здзяйсненнях пакалення пераможцаў. Разам стараемся супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі гісторыі і прыніжэння значнасці іх беспрэцэдэнтнага подзвігу.
Гісторыя неаднаразова даказвала - толькі разам мы здольныя годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Сёння, калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў, наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць.
Упэўнены, што непарушнае сяброўства, узаемны давер і разуменне заўсёды будуць для беларусаў і расiян галоўнымі арыенцірамі на абраным шляху.
Жадаем усім, хто жыве ў нашым агульным беларуска-расійскім доме, мірнага неба над галавой, прадуктыўнай працы, згоды і дабрабыту, моцнага здароўя, дасягненні пастаўленых мэт.
З павагай,
Старшыня Сенненскага раённага
выканаўчага камітэта І.А. Мароз
Старшыня Сенненскага раённага
Савета дэпутатаў М.М. Вілюга