back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

15 ліпеня 2021

Якія наступствы выплаты зарплаты «ў канвертах» і нявыплаты абавязковых страхавых узносаў

Сур'ёзным парушэннем у дзейнасці суб'ектаў гаспадарання з'яўляецца выплата заробку «ў канвертах».

Як наймальнікі, так і атрымальнікі такога заробку становяцца ўдзельнікамі ценявой эканомікі, прычыняючы шкоду не толькі дзяржаве, але і самім сабе.

Атрымальнікі заработнай платы «ў канверце», з якой не выплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду, губляюць сацыяльную абароненасць: дапамогі па непрацаздольнасці, пенсіі, іншыя сацыяльныя выплаты вылічаюцца з афіцыйнай заработнай платы - адлюстраванай у бухгалтарскім уліку прадпрыемства.

З 19 чэрвеня 2021 г. у Рэспубліцы Беларусь узмоцнена адказнасць наймальнікаў за выплату зарплаты «ў канвертах» і Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 мая № 112-З «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці» ўведзена крымінальная адказнасць за ўхіленне ад выплаты абавязковых страхавых узносаў (артыкул 2433 Крымінальнага кодэкса).

Крымінальная адказнасць прадугледжана за даказаныя наўмысныя дзеянні, звязаныя з нявыплатай абавязковых страхавых узносаў пры ўмове, што сума нявыплачаных плацяжоў перавышае буйны памер - 2,5 тыс. базавых велічынь (у цяперашні час 72,5 тыс.рублёў).

Службовыя асобы арганізацый, якія налічваюць абавязковыя страхавыя ўзносы на ўсе выплаты працуючых у адпаведнасці з заканадаўствам, але не пералічваючыя іх у бюджэт фонду ва ўстаноўленыя тэрміны, нясуць адміністрацыйную адказнасць (арт.12.15 КоАП).

Наймальнікі - выключыце рызыкі адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Налічвайце на ўсе выплаты сваім работнікам абавязковыя страхавыя ўзносы і пералічвайце іх своечасова ў бюджэт фонду!

Працуючыя грамадзяне – не згаджайцеся на зарплату «ў канвертах», адстойвайце свае правы на сацыяльную абарону!

Віцебскае абласное ўпраўленне
Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern