Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Сёння ў парку Трох Герояў прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны грамадзянска-патрыятычнай акцыі "Дзень прызыўніка", дзе ўшанавалі памяць Герояў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі.
Ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі позвы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Красакоў і ваенны камісар раёна Дзмітрый Ермакоў.
Са словамі на дарогу да прызыўнікоў звярнуліся:
- Аляксандр Уладзіміравіч Красакоў, намеснік старшыні райвыканкама
- Дзмітрый Віктаравіч Ермакоў, ваенны камісар Сенненскага раёна,
падпалкоўнік
- Мікалай Пятровіч Валачковіч, Благачынны Сенненскай акругі,
- прадстаўнікі арганізацый, бацькі.
У рамках акцыі "Роднае-народнае" ад раённай арганізацыі БРСМ былі ўручаны памятныя сімвалы.
Таксама былі ўручаны падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі, ад Сенненскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" і ад арганізацый раёна.