back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

24 лістапада 2020

Анатоль Ліневіч вывучыў праблемы жыхароў Сенненскага раёна

Добрыя ініцыятывы вітаюцца

Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў прамую лінію і асабісты прыём грамадзян у Сенненскім раёне.

У агульнай складанасці за дапамогай і з ініцыятывамі да Анатоля Ліневіча звярнулася шэсць чалавек. Першым патэлефанаваў пенсіянер з Сянно і падзяліўся меркаваннем аб неабходнасці ўнесці змены ў закон аб раслінным свеце:

- Калі раней мы маглі самастойна нарыхтоўваць дровы ў лесе побач з домам па так званаму пасечнаму квітку, то зараз гэта забаронена. Трэба звяртацца у лясгас, і гэта стварае масу нязручнасцяў.

Праблема не новая. Але змены ў заканадаўстве былі выкліканы неабходнасцю навядзення парадку ў лясных угоддзях: яшчэ некалькі гадоў таму адзначалася шмат фактаў незаконных высечак. І наўрад ці ініцыюемыя сёння грамадзянінам змены павысяць самадысцыпліну насельніцтва ў дадзеным пытанні.

У васьмідзесяцігадовай жыхаркі аграгарадка Янова даўні канфлікт з суседам, у тым ліку з-за нібыта выкрадаў ім электрычнасці. Органы мясцовай улады ўжо не аднойчы спрабавалі вырашыць сітуацыю, але зрабіць гэта, на жаль, не ўдалося. Зараз па даручэнні Анатоля Ліневіча адказныя службы ў чарговы раз правядуць праверку і паглыбяцца ў сутнасць канфлікту.

Таксама з «доўгаіграючым» пытаннем - датычна нерухомасці - звярнулася да памочніка Прэзідэнта жыхарка аграгарадка Багданава. І хоць на руках у заяўніцы цэлая папка адказных папер з розных органаў, у тым ліку і Генпракуратуры, якія пацвярджаюць адсутнасць якіх-небудзь ушчамленняў інтарэсаў грамадзянкі, яна просіць яшчэ раз вярнуцца да яе пытання.

Муж і жонка з аграгарадка Нямойта трымаюць каля 30 галоў буйной рагатай жывёлы. Жывёлаводам выдзелена зямля і для пашы, і для сенакосу. Але вяскоўцы сцвярджаюць: сена не хапае, так як надзелы неўрадлівыя. Яны просяць, каб мясцовае аграпрадпрыемства выдзеліла ім зямлі сельгаспрызначэння.

Iм патлумачылі: па законе гэта можа быць зроблена толькі пасля таго, як яны афіцыйна аформяць сялянска-фермерскую гаспадарку. Гэта нескладаная працэдура: адзін дзень сыдзе на юрыдычнае адкрыццё.

Хадайнічала за свайго мужа, інваліда з дзяцінства III групы, жыхарка аграгарадка Ульянавічы. Нядаўна заяўніца дзесці прачытала, што яе муж мог сысці на пенсію амаль на тры гады раней, чым зрабіў гэта. Цяпер яна просіць кампенсаваць страчаныя грошы. Жанчыне ў чарговы раз растлумачылі: пенсія афармляецца па заяўным прынцыпе, і, калі б муж своечасова звярнуўся за яе прызначэннем (як тлумачылі ўжо мужу органы сацабароны), то ён бы яе атрымліваў. Але цяпер ніхто не мае права прыняць супрацьзаконнае рашэнне і выплаціць не запатрабаваныя раней грошы.

«СБ»

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern