Цяцюеў Алег Анатольевіч нарадзіўся 27 красавіка 1972 года ў вёсцы Алексінічы Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. У 1995 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М.Машэрава па спецыяльнасці "беларуская мова і літаратура". У 2008 годзе завяршыў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай".
Працоўную дзейнасць пачаў у 1989 годзе настаўнікам працы Астровенскай васьмігадовай школы Сенненскага раёна.
У перыяд з 1992 па 1995 год працаваў настаўнікам працы Сінягорскай няпоўнай сярэдняй школы Сенненскага раёна.
З 1995 па 1997 год – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Шынкаўскай няпоўнай сярэдняй школы Сенненскага раёна.
З 1997 па 1999 год займаў пасаду намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Шынкаўскай базавай школы Сенненскага раёна.
З 1999 па 2007 год працаваў дырэктарам Шынкаўскай базавай школы Сенненскага раёна.
З 2007 года - кіраўнік спраў Сенненскага раённага выканаўчага камітэта, з 2018 года - кіраўнік спраў - начальнік упраўлення справамі Сенненскага раённага выканаўчага камітэта.