Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Мароз Ігар Аляксандравіч нарадзіўся 24 кастрычніка 1984 года ў горадзе Наваполацку Віцебскай вобласці. У 2007 годзе скончыў установу адукацыі ”Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны“ па спецыяльнасці ”Ветэрынарная медыцына“, у 2016 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці ”Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка“.
Працоўную дзейнасць пачаў у 2007 годзе ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве ”Кругавец“ Добрушскага раёна Гомельскай вобласці на пасадзе намесніка старшыні па жывёлагадоўлі.
У перыяд з 2010 па 2015 год работаў у дзяржаўнай лячэбна-прафілактычнай установе ”Полацкая раённая ветэрынарная станцыя“ вядучым урачом-эпізаатолагам.
З 2015 па 2016 год – намеснік начальніка – начальнік аддзела інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта.
На працягу некалькіх гадоў з’яўляўся дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства ”Іванскі-Агра“ Чашніцкага раёна.
У перыяд з 2018 па 2020 год займаў пасаду першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.
З 2020 года – старшыня Сенненскага раённага выканаўчага камітэта.