back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Багушэўскі сельскі Савет

Адміністратыўнаэрытарыяльная характарыстыка. Багушэўскі сельскі Савет быў створаны з 1 лістапада 2013 года шляхам аб’яднання Багушэўскага сельсавета і гарадскога  паселка Багушэўск у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Республікі Беларусь ад 8 жніўня 2013 г. № 347.

Цэнтр: г.п.Багушэўск
Размешчаны ў 60 км ад горада Віцебска, 45 км ад горада Оршы, 35 км ад горада Сянно.
Мяжуецца з Какоўчынскім, Машканскім сельсаветамі Сенненскага раёна, Аршанскім, Віцебскім і Лёзненскім раёнамі.

Юрыдычны адрас: 211510, Віцебкая вобласть, Сенненскі раён, г.п.Багушэўск, вул.Паркавая, д.7.
E-mail: bogusselsovet@mail.ru
Старшыня – Багданаў Вячаслаў Віктаравіч, тэл. (802135)5-23-65
Кіраўнік справамі  – Пухоўская Іна Анатольеўна, тэл.(802135)5-23-84.

Адміністратыўна – тэрытарыяльнае дзяленне: У склад Багушэўскага сельскага Савета ўваходзіць 43 населеныя пункты:

г.п. Багушэўск

в. Александрыя

в. Александрова

в. Андрэеўшчына

в. Астапенкі

в. Бугаі

в. Вакары

в. Варашылы

в. Галашчакіна

в. Града

в. Добрына

в. Заветнае

в. Заазер’е

в. Засценак

в. Казакі

в. Кичына

в. Калянькі

в. Колпіна

в. Куляшы

в. Луг
в. Лукты

в. Лучазарная

в. Мяшкі

в. Магілёўка

в. Навасёлкі

в. Навязкі

в. Пастушкі

в. Песачанка

в. Платоны

в. Пагрёбенка

в. Пасад

в. Рэчкі

в. Роднае Сяло

в. Рыбнае

в. Рабцава

в. Ског

в. Філева

в. Фурманы

в. Цыпкі

в. Шылы

в. Шыркі

в. Шчытоўка

в. Яноўшчына

Агульная колькасць пастаянна пражываючага насельніцтва складае 4590 чалавек (2744 чалавек – насельніцтва г.п. Багушэўск, 1846 пражывае ў сельскіх населеных пунктах), з іх працаздольнага насельніцтва – 2504, маладзейшых за працаздольнае насельніцтва – 649, старэйшых за працаздольнае насельніцтва – 1437 чалавекі.

На тэрыторыі сельсавета размешчана 1 садовае таварыства.

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы:
СУП “саўгас імя Машэрава”. Спецыялізацыя -  мясамалочная вытворчасць з развітым раслінаводствам.

Вытворчыя і  прамысловыя прадпрыемствы:
ДЛГУ “Багушэўскі лясгас”. Спецыялізацыя – вядзенне  лясной гаспадаркі.
Багушэўскі леспрамгас ААТ “Віцебсклес”. Спецыялізацыя - лесанарыхтоўка.
СТАА “МІЛКАНФОРЭСТ”. Спецыялізацыя – дрэваапрацоўка.
Цэх па вырошчванню куранят- бройлераў “Пастушкі” СТАА “Вітконпрадукт”. Спецыялізацыя – вырошчванне птушкі.
Багушэўскі рыбапітомнік УП “Лёзненскае ПМС”. Спецыялізацыя – вырошчванне рыбы.
Багушэўскі хлебапрыемны  ўчастак ВУП “Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў”. Спецыаялізацыя – нарыхтоўка і захоўванне збожжа.
Малы бізнес у асноўным прадстаўлены дрэваапрацоўкай.

Тарговая інфраструктура: магазіны Сенненскага раённага спажывецкага таварыства, аўталаўка Сенненскага раённага спажывецкага таварыства абслугоўвае 38 населеных пунктаў, ЗАТ “Еўраторг”, ААТ “Тарговы дом “Орыс”, ААТ “АРС Віцебск”, ВУП “Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў”, ПУТП “Тарговы дом” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, праватныя і індывідуальныя прадпрыймальнікі.

Сацыяльнае  абслугоўванне: пастаянна працуе 13 сацыяльных работнікаў. Маецца 2 аддзяленні ТЦСАН Сенненскага раёна: сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі і суправаджаемага пражывання; дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзроста. 
У вёсцы Рабцава знаходзіцца Багушэўскі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.  
Багушэўскае бюро Аршанскага філіяла РУП “ Віцебкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру”
Аддзяленне г.п.Багушэўск Віцебскага АУ ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк”
Аддзяленне паштовай сувязі Багушэўск Віцебскага філіяла РУП “Белпошта”

Сфера паслуг: вытворчасць г.п.Багушэўск УП ЖКХ, КУПБА “Прэстыж”, комплексна-прыёмны пункт у в. Цыпкі, прыватныя і індывідуальныя прадпрыймальнікі.

Ахова здароўя: Багушэўская бальніца сястрынскага догляду, Лучазарненскі фельшарска-акушэрскі  пункт, Цыпкаўскі фельшарска-акушэрскі  пункт, аптэка № 19 УП Фармацыя.
Установа аховы здароўя “Багушэўская абласная туберкулезная  бальніца”

Адукацыя: Дзяржаўная ўстанова  адукацыі “Багушэўская сярэдняя школа  імя А.Э.Марфіцкага”, дзяржаўная ўстанова  адукацыі “Багушэўская санаторная школа-інтэрнат Сенненскага раёна”, дзяржаўная ўстанова  адукацыі “Багушэўскі яслі-сад Сенненскага раёна”, дзяржаўная ўстанова  адукацыі “Багушэўская дзіцячая школа мастацтваў”.

Культура:  Багушэўскі гарпасялковы Дом культуры, Багушэўская гарпасялковая бібліятэка

 

 

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern