back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Актуальная інфармацыя

4 сакавіка 2020

Змены ў прызначэнні прафесійных пенсій

17 студзеня 2020 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Указ №15, на падставе якога з 1 студзеня 2020 года змяніўся падыход у прызначэнні ільготных пенсій, а з 1 студзеня 2021 года павялічыцца памер тарыфаў узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне.

Указ тычыцца тых асоб, якія фарміруюць сваё права на прызначэнне пенсій за работу ў асаблівых умовах працы і ў сувязі з занятасцю асобнымi відамі прафесійнай дзейнасці. Да іх, у прыватнасці, адносяцца: работнікі лётнага і інжынерна-тэхнічнага складу грамадзянскай авіяцыі; работніцы тэкстыльных вытворчасцяў; жанчыны трактарысты-машыністы і мужчыны трактарысты машыністы сельскагаспадарчай вытворчасці; вадзіцелі пасажырскага транспарту; жанчыны аператары жывёлагадоўчых і свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм, а таксама аператары машыннага даення; асобныя катэгорыі артыстаў; работнікі экспедыцый, партый, атрадаў; спартсмены, якія займаюцца прафесійным спортам; асобныя катэгорыі медыцынскіх і педагагічных работнікаў.

Да моманту ўступлення ў сілу Указа, істотную ролю для прызначэння льготнай пенсіі ў вышэйпералічанай катэгорыі работнікаў, граў перыяд прафесійнага стажу, назапашанага з 1 студзеня 2009 года ў адпаведнасці з нормамі Закона ад 5 студзеня 2008 года №322-З «Аб прафесійным пенсійным страхаванні» (далей - Закон аб ППС).

Даведачна: прафесійны стаж - гэта працягласць працы з асаблівымі ўмовамі працы работніка (застрахаванай асобы), на працягу якой за яго наймальнікам выплачваліся ўзносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне. Сумы страхавых узносаў i даход ад іх размяшчэння назапашваюцца на прафесійнай частцы асабовага рахунку застрахаванай асобы.

З 1 студзеня 2020 года для названай катэгорыі работнікаў сітуацыя змянілася. Цяпер, наяўнасць агульнага стажу працы ў неспрыяльных умовах працы, вялікая частка з якога прыпадае на перыяд да 1 студзеня 2009 года, дае права для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце за работу ў асаблівых умовах працы або за выслугу гадоў па Закону аб пенсійным забеспячэнні, пры гэтым не мае ролi перыяд прафесійнага стажу, назапашанага пасля 1 студзеня 2009 года.

Прывядзём некалькі прыкладаў. Першы: для жанчыны кіроўцы гарадскога транспарту (трамвай, тралейбус, аўтобус) працоўным заканадаўствам для прызначэння льготнай пенсіі прадугледжаны сумарны льготны стаж не менш за 15 гадоў, і калі яго большая частка складзе не менш за 7 гадоў і 6 месяцаў у перыяд да 1 студзеня 2009 года, то такі работнік можа разлічваць на працоўную пенсію за выслугу гадоў раней дасягнення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту на 5 гадоў па законе аб пенсійным забеспячэнні. Другі: калі ў мужчыны, які працуе трактарыстам-машыністам сельскагаспадарчай вытворчасці, непасрэдна занятага ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, для якога заканадаўствам прадугледжаны сумарны льготны стаж не менш 20 гадоў, вялікая частка з якога - не менш за 10 гадоў будзе прыходзіцца на перыяд да 1 студзеня 2009 года, то і гэты работнік можа звярнуцца за прызначэннем працоўнай пенсіі за выслугу гадоў.

Даведачна: для тых работнікаў, якія ажыццяўлялі сваю працоўную дзейнасць на працягу поўнага працоўнага дня ў цяжкіх і асабліва цяжкіх умовах працы на атэставаных рабочых месцах - па спісах вытворчасцей, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў, занятасць у якіх дае права на пенсію па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы па Спісу №1 і Спісу №2, аналагічны падыход пры вызначэнні права на льготную прафесійную пенсію быў прадугледжаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №441, і ўжо ўжываецца з 1 кастрычніка 2013 года.

Прызначэннем працоўных пенсій за работу ў асаблівых умовах працы або за выслугу гадоў па Закону аб пенсійным забеспячэнні займаюцца упраўленнi па працы, занятасцi i сацыяльнай абароны раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў.

Што тычыцца работнікаў, якія жадаюць рэалізаваць сваё права на датэрміновае пенсійнае забеспячэнне, у якіх да 1 студзеня 2009 года спецыяльны стаж адсутнічае, або складае менш за палову ад поўнага ільготнага стажу, устаноўленага заканадаўствам, то яны будуць мець права на прызначэнне датэрміновай прафесійнай пенсіі ў адпаведнасці з Законам аб ППС. У дадзеным выпадку, неабходна захаванне ўсіх нормаў, прадугледжаных артыкулам 11 Закона аб ППС: дасягненне неабходнага ўзросту і наяўнасць прафесійнага стажу працы.

Варта адзначыць, што такія работнікі таксама замест прафесійнага пенсійнага страхавання могуць выкарыстаць права на атрыманне штомесячных даплат, у памеры не менш сум узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне, належных да выплаты ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, у адпаведнасці з тарыфамі, зацверджанымі заканадаўствам.

Не маюць права на даплату тыя работнікі, у якіх больш за палову ільготнага стажу адпрацавана да 1 студзеня 2009 года.

Прызначэннем датэрміновых прафесійных пенсій займаюцца раённыя аддзелы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. А рашэння пра даплаты замест прафесійнага пенсійнага страхавання прымаюць работнікі сумесна з наймальнікам.

У выпадку, калі за работніка вырабляліся адлічэнні узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і ён не скарыстаўся правам на датэрміновую прафесійную пенсію, а таксама на даплату замест прафесійнага пенсійнага страхавання, то па дасягненні агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту ён можа звярнуцца ў органы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за дадатковай прафесійнай пенсіяй. Перыяд выплаты такой пенсіі вызначаецца зыходзячы з сумы пенсійных зберажэнняў, якія ёсць на прафесійнай частцы асабовага рахунку застрахаванай асобы на дзень звароту. Штомесячны памер выплат складае бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае ў месяцы, за які ажыццяўляецца выплата (у лютым 2020 гады - гэта 239,87 руб.).

З 1 студзеня 2021 годв ўказам таксама прадугледжана павелічэнне тарыфу узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне. Пералік тарыфаў прыведзены ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2009 года №23 «Аб тарыфах узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне» (у рэдакцыі Указа №15).

Павелічэнне тарыфу дазволіць павялічыць пенсійныя назапашвання на прафесійнай частцы індывідуальнага асабовага рахунку застрахаваных асоб, такім чынам, сумы датэрміновых пенсій або даплат замест іх таксама вырастуць, а па дадатковых прафесійных пенсіях павялічыцца перыяд іх выплат.

Начальнік аддзела прафесійнага

пенсіённага страхавання

I.В. Яфрэмава

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern