Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Міністэрства аховы здароўя апублікавала відэа пра прафілактыку інфікавання каронавiрусам COVID-19. Спасылку на ролік ведамства размясціла ў сваім Telegram-канале, паведамляе БЕЛТА.
Вірус распаўсюджваецца праз прамы кантакт. Гэта значыць трэба знаходзіцца як мінімум у метры ад чалавека, у якога ёсць сімптомы, каб знізіць рызыку заражэння. Сімптомы могуць ўключаць ліхаманку, кашаль і дыхавіцу. У больш цяжкіх выпадках інфекцыя можа выклікаць пнеўманію. Да найбольшай небяспекі схільныя пажылыя людзі.
Неабходна часцей мыць рукі з мылам і вадой не менш за 20 секунд або апрацоўваць іх спіртазмяшчальнымі сродкамі. Пры кашлi або чханні трэба прыкрываць нос і рот локцем або папяровай сурвэткай.
Калі адсутнічаюць сімптомы хваробы, то няма неабходнасці насіць маску. Яе рэкамендуецца апранаць людзям, якія кашляюць ці чхаюць - каб абараніць навакольных.
У відэа гаворыцца, што на дадзены момант няма дастатковых дадзеных аб тым, цi перадаецца вірус ад цяжарнай маці дзіцяці. Таксама на сёння няма пэўных лекаў ад інфекцыі і для яе прафілактыкі.
У відэа раяць сачыць за навінамі Міністэрства аховы здароўя, ЮНІСЕФ і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.