Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва інфармуе, што па стане на 01.01.2020 пратэрмінаваную запазычанасць па плацяжах у бюджэт фонду мелі 309 працадаўцаў вобласці ў агульнай суме 13 553 058,86 рублёў.
Нявыплата узносаў парушае права грамадзян на пенсійнае забеспячэнне. У адпаведнасці з артыкулам 51 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавiка 1992 г., N 1596-XII «Аб пенсійным забеспячэнні» ў стаж працы для прызначэння пенсіі канкрэтнаму работніку не ўключаюцца перыяды, за якія ўнёскі не выплачаны.