back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Озеро Сенненское Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Природа Сенненщины ЗАГС и фонтан Влюблённые Памятник природы Капличка Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Физкультурно-спортивный комплекс Парк Трёх Героев
Озеро Сенненское

ТАМАШЭЎСКІ ІВАН ГЕРАСІМАВІЧ

ТАМАШЭЎСКІ ІВАН ГЕРАСІМАВІЧ

Нарадзіўся 25.11.1918 г. у в. Рудніца. Герой Савецкага Саюза. Пасля школы скончыў Miнскіi архітэктурна-будаўнічы тэхнікум i адначасова аэраклуб. У 1940 г. заканчвае Мелітопальскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча. У чэрвені 1941 г. – штурман звяна 99-га палка начных бамбардзіроўшчыкаў.

24 чэрвеня 1941 года Тамашэускі i яго таварышы ўступілі ў бой з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усім палком узняліся яны ў паветра. Трэба было нанесці бомбавы ўдар па варожых калонах у раёне Маладзечна. Заданне было паспяхова выканана, бомбы, скінутыя з 27 бамбардзіроўшчыкаў, нанеслі вялікія стра­ты захопнікам.

28 чэрвеня звяно бамбардзіроўшчыкаў, штурманам якога быу Іван Тамашэўскі, атрымала загад нанесці бомбавы ўдар па ворагу ў раёне Слуцка. Да гэтага часу авіяполк панёс значныя страты. Вылятаць даводзілася невялікімі групамі i без суправаджэння знішчальнікаў.

– Карыстаючыся хмарнасцю, – расказваў Іван Тамашэўскі, – ляцім на вышыні 600 метраў. Нечакана хмары расступіліся i ўперадзе бачна ўжо цэль. Па дарозе, узнімаючы пыл, імчаць танкі, аўтамашыны, цыстэрны з гаручым. Наводжу звяно на цэль. Але ў гэты час паяўляюцца "месершміты" i атакуюць нас. Стралкі-радысты адкрываюць па ix агонь. Нарэшце цэль у перакрыжаванні прыцэлу. Націскаю кнопку – i бомбавы груз ляціць на галовы ворагау.

Узрываюцца танкі, машыны, дымны след цягнецца ад палаючых бензазапраўшчыкаў. I ў гэтае ж імгненне загарэўся правы матор. Агонь падбіраецца да кабіны. Заціх кулямёт стралка-радыста. Забіты камандзір Мікалай Іванькоў. Самалёт з крэнам падае ўніз. 3 цяжкасцю адкрываю люк i на вышыні 200 метраў выкідваюся з самалёта. Толькі раскрыў парашут i – зямля. Дакладней, лес. Купал парашута зачапіўся за верхавіну дрэва.

Вызваліўшыся ад парашута, накіраваўся ў лес, далей ад дарогі. На восьмыя суткі дабраўся да свайго палка.

Да студзеня 1944 г. Іван Гepaciмвіч зрабіў 581 баявы вылет. Вось адзін з ix.

Восенню 1943 года, пасля пераможнай бітвы пад Курскам i Белгарадам, нашы войскі паспяхова развівалі наступленне i нaблiжaлicя да Дняпра. Адступаючы, немцы спадзяваліся замацавацца на правым беразе ракі. На адной з пантонных перапраў скапілася вялікая колькасць варожых войск. Разбамбіць гэту пераправу – такая задача была пастаўлена перад звяном бамбардзіроўшчыкаў ПО-2, штурманам якога быў Іван Герасімавіч Тамашэўскі. Разлік рабіўся на поўную нечаканасць i пахмурнае надвор'е. Можна ўявіць сабе, якую выключную дакладнасць разлікаў павінен быў вытрымаць штурман, каб праз суцэльную воблачнасць, усляпую, вывесці на цэль тры самалёты. На паўтары-дзве мінуты вынырнуць з-пад хмар якраз над варожай пераправай, разбамбщь яе i зноў схавацца ў гушчы воблакаў. 3 нізка навіслых aceннix хмар церушыў дробны дожджык, i праз гэта прытупілася пільнасць нямецкіх зенітчыкаў. Ніяк не чакалі яны ў такі час нападу з паветра. Ды пралічыліся. Адзін за адным вынырнулі з-за хмар самалёты з чырвонымі зоркамі на крылах, ад выбухаў бомб ускінуліся фантаны вады ледзь не пад самыя крылы, а ланцужок пантонаў з yciм ваенным грузам пачаў паволі расплывацца i зносіцца цячэннем.

У выніку разгрому пераправы вялікая групоўка варожых войск, што не паспела пераправіцца за Днепр, была ліквідавана. За гэты подзвіг, за высокае майстэрства штурману звяна Івану Герасімавічу Тамашэўскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны маёр запасу Іван Герасімавіч Тамашэўскі жыў у горадзе Жытоміры, прымаў актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі. Памёр 12.12.1994 г.

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern