
Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2
Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by
Телефон: (02135) 4-13-47
Горячая линия: (02135) 55296
У 80-я гады дваццатага стагоддзя ў раёне нараджалася да 500 дзяцей у год, летась — 202: у Сянно — 89 (51 хлопчык і 38 дзяўчынак), у Багушэўску — 16 (12 і 4), сельскай мясцовасці — 97 (52 і 45).
Усяго па раёне хлопчыкаў нарадзілася на 28 больш. Такім чынам, захавалася тэндэнцыя апошніх трох гадоў. Найменшая колькасць дзяцей нарадзілася ў Беліцкім сельсавеце — 5 і ў Нямойтаўскім, Студзёнкаўскім, Ходцаўскім — па 9, найбольш — у Машканскім — 19 і Какоўчынскім — 17.
Большасць народжаных — 112 дзяцей — сталі першымі ў сям’і, 64 — маюць брата ці сястру, 19 — нарадзіліся трэцімі, 5 — чацвёртымі, 2 — пятымі. Як бачна, сучасныя бацькі аддаюць перавагу не дзецям, а больш высокаму сямейнаму дастатку, спакушаюцца магчымым кар’ерным ростам на працы, больш лёгкім і камфортным жыццём. Да таго ж, большасць жанчын уносяць у сямейны бюджэт немаленькі ўклад.
Вольга МЯЛЕШКА,
начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама
