
Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2
Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by
Телефон: (02135) 4-13-47
Горячая линия: (02135) 55296
Змяншэнне насельніцтва звязана з перавышэннем колькасці памерлых над народжанымі. Асабліва гэта яскрава праяўляецца ў сельскай мясцовасці. «Людскія страты» тлумачацца яшчэ і міграцыйнымі плынямі, што скіраваны з вёсак і невялікіх гарадоў у буйныя эканамічныя цэнтры.
У 80-я гады дваццатага стагоддзя колькасць памерлых і народжаных была прыкладна роўная, а з 1986 па 1988 дзяцей нараджалася нават больш, чым адыходзіла людзей з жыцця. У 1987 годзе натуральны прырост насельніцтва склаў 181 чалавек: нарадзілася 633 дзіцяці, памерла — 652 жыхара раёна.
З пачаткам 90-ых гадоў колькасць народжаных паступова змяншаецца, памерлых — расце. Максімальная страта насельніцтва была зафіксавана ў 1999 годзе — 521 чалавек. У наступныя гады розніца паміж памерлымі і народжанымі стала некалькі змяншацца. У 2010 годзе яна склала 411 чалавек (616 — 205), у 2011 — 366 чалавек. Па раёне было зарэгістравана 568 смярцей, 202 нараджэнні. У райцэнтры смяротнасць перасягнула нараджальнасць на 34 чалавекі (125 памерла і 89 нарадзілася), у Багушэўску — на 56 (72 і 16), у сельскіх населеных пунктах — на 276 (373 і 97).
Вольга МЯЛЕШКА,
начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама
