В Татьянин день всех Татьян ждут в сенненских магазинах.
Прыемны падарунак для жанчын, якія носяць імя Таццяна, падрыхтавала Сенненскае райспажыўтаварыства. У Таццянін дзень, 25 студзеня, у многіх магазінах гандаль для пакупніц з гэтым прыгожым жаночым імем будзе весціся па зніжках. Тавары прамысловай групы патаннеюць для Таццян на 10-15%. Зрабіць пакупкі можна будзе ва «Універмагах» Сянно і Багушэўска, магазінах «Світанак», «Гаспадарчыя тавары» ў Сянно, а таксама ў адпаведных крамах райспажыўтаварыства ў сельскай мясцовасці. Каб набыць тавар па зніжках, дастаткова прад’явіць прадаўцу пашпарт, дзе ў графе імя будзе стаяць «Таццяна».