back_pattern
Рус

Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон: (02135) 4-13-47

Горячая линия: (02135) 55296

Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Физкультурно-спортивный комплекс ЗАГС и фонтан Влюблённые Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Озеро Сенненское Памятник природы Капличка Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые"
Парк Трёх Героев

Новости области

25 июля 2012

Усё, што вы хацелі ведаць пра возера Сенненскае

25 ліпеня, Сянно /Уласн.інф./. Тэрыторыя Сенненскага раёна характарызуецца высокай азёрнасцю, рачной гушчынёй. Па даных раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў раёне налічваецца 62 возеры, сярод якіх самыя вялікія — Сенненскае — 337 га, Бярозаўскае — 295 га, Кічына — 192 га, Серакаратнянскае — 175 га, Багданаўскае —130 га, Ліпна — 126 га. Азёр з плошчай звыш 5 га — 40, іх агульная плошча складае 1850 га.

Асаблівы інтарэс выклікае возера Сенненске. Яно адносіцца да басейна ракі Крывінка (левы прыток Заходняй Дзвіны, які мае і іншыя вядомыя назвы: Крывінка і Ніжняя Крывінка), знаходзіцца на ўскраіне горада Сянна.

 Максімальныя глыбіня і шырыня Сенненскага возера — 31,5 м і 0,92 км адпаведна. Даўжыня — 6,03 км, аб’ём вады — 26,8 млн куб.м. Катлавіна возера дзеліцца на глыбакаводны (паўднёвы) і мелкаводны (паўночны) плесы. Схілы катлавіны маюць вышыню да 21 м, умерана крутыя, суглініста-супясчаныя, у шматлікіх месцах раздзеленыя  лагчынамі. Берагавая лінія мае даўжыню 18,9 км. Паўночны бераг вышынёй да 0,5 м забалочаны, зліваецца са схіламі. Астатнія берагі крутыя, зарослыя травой і хмызняком.

 Возера мезатрофнае. Зарастае не вельмі хутка. Шырыня паласы надводнай расліннасці дасягае 50 м. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2,5 м.

У возера ўпадаюць 4 ракі, 17 ручаёў, у тым ліку з возера Кулікоўскае. З возерам Багданаўскім злучана пратокай.

Сярод відавога складу мікрафітаў у прыбярэжнай зоне дамініруе трыснёг і чарот, сустракаецца аер, рагоз, хвошч. Паласа паўпаглыбленых раслін у асноўным складаецца з жоўтых і белых гарлачыкаў. Паглыбленыя расліны прадстаўлены ўрэчнікам, рагаліснікам, эладэяй канадскай, харавымі, разаком.

Возера даволі багатае на рыбу. Склад іхтыяфауны — ляшчова-судаковы. Акрамя таго, сустракаюцца вугор, лінь, краснапёрка, шчупак, акунь, плотка, карась, рак  і інш.

Цікавасць прадстаўляе і возера Вялікае Святое, якое размяшчаецца ў басейне ракі Свячанка, плошча люстра — 77 га. Возера мае запас сапрапеляў сярэдняй магутнасцю 7,6 м, якія валодаюць лекавымі ўласцівасцямі.

Валерый МАКАРЭВІЧ,
галоўны спецыяліст раённай інспекцыі
прыродных рэсурсаў і  аховы навакольнага асяроддзя

Деловое сотрудничество
Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?
Интернет-ресурсы
back_pattern