back_pattern
Рус

Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон: (02135) 4-13-47

Горячая линия: (02135) 55296

Озеро Сенненское ЗАГС и фонтан Влюблённые Физкультурно-спортивный комплекс Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Памятник природы Капличка Парк Трёх Героев Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Природа Сенненщины
Озеро Сенненское

Новости области

17 июля 2012

Сенненская – значыць, натуральная

17 ліпеня, Сянно /Уласн.інф./.Каўбасны цэх ККП райспажыўтаварыства пастаўляе свае вырабы на прылаўкі магазінаў раёна. Яго прадукцыя мае свайго спажыўца. А пасля набыцця новага мясаперапрацоўчага абсталявання цэх значна палепшыў якасць і пашырыў асартымент выпускаемай прадукцыі.
У мінулым годзе, дзякуючы падтрымцы раённага кіраўніцтва, райспажыўтаварыства атрымала льготны крэдыт на набыццё сучаснага абсталявання. Кутар, ін’ектар і вытворчы стол абышліся ў 683 млн рублёў.

 З ін’ектарам для напаўнення мяса расолам пры вырабе вэнджаніны павялічылася эфектыўнасць выкарыстання сыравіны. А з дапамогай кутара палепшылася якасць  фаршу для вырабу розных сартоў каўбас.

Сучаснае абсталяванне дало магчымасць распрацоўваць новыя рэцэпты сенненскіх каўбас. У выніку, асартымент павялічыўся да 20 відаў. «Машэраўская», «Пламенская», «Браўншвейская», «Маскоўская», «Крамлёўская пікантная» хутка разыходзяцца з паліц магазінаў. Асобым попытам карыстаюцца сасіскі «Сінягорскія». Практычна ўся  прадукцыя ідзе без дабавак, у натуральнай абалонцы.

 «Сёння цэх працуе на фінансавы вынік, — расказвае Марыя Хвошч, начальнік аддзела прамысловасці. — У залежнасці ад попыту штомесячна плануецца выпуск таго ці іншага віду каўбас. У чэрвені вытворчасць мясных паўфабрыкатаў склала 9 тон, каўбасных вырабаў — 7,2. Гэта добры вынік».

 Цэх мог бы выпускаць больш прадукцыі, бо яго магутнасць  складае 800 кг прадукцыі ў суткі. Аднак для гэтага трэба мець больш сыравіны, шукаць рынкі збыту. Пакуль цэх працуе на заказ, які даводзіць райспажыўтаварыства.

  Матэрыяльная база цэха паступова пашыраецца. Надаўна набылі маразільную камеру. У хуткім часе яе ўстановяць, што дазволіць раўнамерна замарожваць паўфабрыкаты. 

 Выпуск мясной прадукцыі пашырыцца, калі набыць лёдагенератар, таксама адзначыла Марыя Мікалаеўна. Ён вырабляе дробназярністы лёд з тэмпературай ад 0 С да -10 С, што ідэальна падыходзіць для працэсу вырабу вяндліны. Старое абсталяванне не дае патрэбнага эфекту, таму выпуск вэнджаных курэй, кумпячкоў, ахалоджаных вырабаў наладжаны ў невялікай колькасці.

Практычна ўся прадукцыя цэха паступае на прылаўкі харчовых магазінаў раёна. Добра ідзе продаж мясных паўфабрыкатаў на Полацкім рынку ў Віцебску. Каўбасы пастаўляюць на некаторыя прамысловыя прадпрыемствы вобласці.

 Сенненскія прысмакі канкурыруюць на рынку мясных і каўбасных вырабаў.  Іх галоўныя козыры — якасць і прымальны кошт. Яны дазваляюць райспажыўтаварыству наладжваць шырокі знешні гандаль, шукаць новыя рынкі збыту.

P.S. Дарэчы,  выраб мясной і каўбаснай прадукцыі наладжаны ў 9 раёнах Віцебскай вобласці.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Деловое сотрудничество
Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?
Интернет-ресурсы
back_pattern