back_pattern
Рус

Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон: (02135) 4-13-47

Горячая линия: (02135) 55296

Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно ЗАГС и фонтан Влюблённые Памятник природы Капличка Озеро Сенненское Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Физкультурно-спортивный комплекс Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые"
Парк Трёх Героев

Новости области

16 июля 2012

Навошта нам бераг турэцкі. Расіяне аддаюць перавагу адпачынку па-сенненску

16 ліпеня, Сянно /Уласн. інф./ Масквічка Яўгенія з нядаўняга часу перад усімі  заморскімі «егіптамі» і «турцыямі» аддае перавагу адпачынку на ўлонні некранутай сенненскай прыроды. Любімы курорт яе сям’і размяшчаецца ў вёсцы Літусава Какоўчынскага сельсавета.

У агратурыстычным бізнэсе Аляксандр Барысёнак усяго тры гады. Ідэя ўзнікла не на голым месцы.

У Барысёнкаў вялікая гаспадарка: паляўнічыя ўгоддзі, норкавая звераферма, сабачы гадавальнік, дзе вырошчваюць адмысловых лаек. А значыць, ёсць  чым зацікавіць любога турыста.

Сядзіба «Барысёнак А.К.» размясцілася на ўскрайку лесу. Тут і жыватворны пах хвойных фітанцыдаў, і экалагічна чыстыя грыбы-ягады. Любімцамі дзяцей  сталі дзікія качкі, гусі, лебедзі, якія «на пастаяннай аснове» аблюбавалі штучныя сажалкі на падворку.

Рыбалка і паляванне — галоўныя турыстычныя паслугі, якія аказваюцца на аграся­дзібе. У вялікім вадаёме гаспадаркі  разводзяць карпаў. Ды і аматары папаляваць з пустымі рукамі не вернуцца.

Аляксандр Канстанцінавіч — сам знаўца палявання і паляўнічых сабак. Сцены катэджа ажно да столі ўпрыгожаны дыпломамі і кубкамі, атрыманымі на спаборніцтвах яго гадаванцамі — лайкамі.

Пра паляўнічы поспех сведчаць і багатыя трафеі, што служаць убраннем дома: скуры ваўкоў, мядзведзяў, чучалы дзікіх жывёл і птушак.

— Жадаючых адпачыць у нашай аграсядзібе дастаткова, — прызнаецца Аляксандр Канстанцінавіч, — тэлефануюць пастаянна, але, на жаль, размясціць усіх мы не можам па прычыне недахопу месцаў.

Зараз у планах гаспадара аграсядзібы пабудаваць два гасцявыя дамы, каб як мага больш турыстаў змагло ацаніць адпачынак па-сенненску.            

Вольга БАНДАРЭВІЧ

Деловое сотрудничество
Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?
Интернет-ресурсы
back_pattern