back_pattern
Рус

Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон: (02135) 4-13-47

Горячая линия: (02135) 55296

Природа Сенненщины ЗАГС и фонтан Влюблённые Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Парк Трёх Героев Озеро Сенненское Физкультурно-спортивный комплекс Парк Трёх Героев Памятник природы Капличка Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Природа Сенненщины
Природа Сенненщины

Новости области

15 апреля 2011

Міліцыянеры запрашаюць юных сенненцаў прыняць удзел у конкурсе

З 21 сакавіка па 1  ліпеня 2011 года Міністэрствам унутраных спраў, Міністэрствам адукацыі, Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і  Белтэлерадыёкампаніяй праводзіцца Рэспубліканскі конкурс  дзіцячых відэаролікаў прававой накіраванасці «Разам супраць бяды». У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя ва ўзросце ад 12 да 14 гадоў, а таксама  аўтарскія калектывы з некалькіх  непаўналетніх, але не больш чым з трох чалавек.

 Відэаролік можа быць прадстаўлены ў розных жанрах: дакументальным, гульнёвым, анімацыйным і інш., з музычным суправаджэннем ці без яго, з выкарыстаннем агучвання за кадрам ці без агучвання.

 Відэаролікі на электронных носьбітах трэба перадаваць у  ГА- РАУС па месцы жыхарства (указаць службу, якая кантралюе ход выканання акцыі) для наступнай перадачы ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

 Пры  падачы матэрыялаў неабходна ўказаць наступныя даныя: назва работы, прозвішча і імя аўтара (членаў аўтарскагаі калектыву), узрост, паштовы адрас і нумар кантактнага тэлефона. Для відэароліка абавязкова апісанне асноўнай ідэі, што ўтрымліваецца ў ім.

 Па выніках конкурсу журы будуць вызначаны аўтары (аўтарскія калектывы), якія зоймуць першае, другое і трэцяе месцы.

 Пераможцы атрымаюць прызы. Іх уручэнне пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы ў горадзе Мінску.

 Лепшыя работы будуць дэманстравацца на тэлевізійных каналах, плазменных панелях у месцах масавага знаходжання грамадзян, а таксама пры правядзенні акцый прафілактычнай накіраванасці.

Деловое сотрудничество
Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?
Интернет-ресурсы
back_pattern