back_pattern
Рус

Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон: (02135) 4-13-47

Горячая линия: (02135) 55296

Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Физкультурно-спортивный комплекс Природа Сенненщины Памятник природы Капличка Парк Трёх Героев Озеро Сенненское ЗАГС и фонтан Влюблённые
Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно

Новости области

11 июля 2012

Да 100-гадовага юбілею Аляксандра Клячына на доме, дзе ён жыве, сенненскія камуністы ўсталявалі памятную дошку

У Сянне па вуліцы Заводская на доме № 7, дзе жыве Аляксандр Дзмітрыевіч Клячын, па ініцыятыве раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі ўстаноўлена памятная дошка. Былому камандзіру партызанскага атрада імя Суворава Сенненскай брыгады ў жніўні спаўняецца 100 гадоў, 73 з якіх ён з’яўляецца камуністам.

На цырымонію адкрыцця знака сабраліся не толькі камуністы раённай арганізацыі, родныя, суседзі. Прыйшлі прадстаўнікі моладзевых і ветэранскіх грамадскіх арганізацый, працоўнага калектыва райспажыўтаварыства, раённай выканаўчай улады, у прыватнасці, намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна. Перад прысутнымі выступілі Аляксандр Абушкевіч, сакратар РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Сяргей Пінчук, ваенны камісар раённага ваеннага камісарыята, Уладзімір Бяляцкі, першы сакратар РК КПБ.

Памятная дошка на доме — яшчэ адзін напамін аб укладзе Аляксандра Дзмітрыевіча, усяго старэйшага пакалення, якое абараніла радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адрадзіла разбураную краіну.

Деловое сотрудничество
Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?
Интернет-ресурсы
back_pattern