
Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2
Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by
Телефон: (02135) 4-13-47
Горячая линия: (02135) 55296
Найлепшы падарунак робяць наведвальнікам музеяў яго супрацоўнікі ў дзень свайго прафесійнага свята.
У 2005 годзе акцыя «Ноч музеяў», прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў (18 мая), набыла агульнаеўрапейскі характар і цяпер праходзіць пад патранажам Савета Еўропы. Яна аб’ядноўвае больш за 2000 музеяў з 40 краін Еўропы. Летась да іх далучыліся каля 60 беларускіх музеяў, у тым ліку і наш — Сенненскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей.
І сёлета сенненцаў таксама чакае незабыўная паэтычна-музычна-жывапісная «ноч». Галоўнай падзеяй імпрэзы пад назвай «Музыка начнога музея» стане прэзентацыя персанальнай выставы віцебскага мастака, члена Беларускага саюза мастакоў, ураджэнца Сенненшчыны Мікалая Драненкі. Акрамя таго, у праграме прагучаць музычныя і паэтычныя творы мясцовых самадзейных кампазітараў і паэтаў.
Усіх аматараў мастацтва чакаюць у музеі 18 мая ў 18 гадзін.
Вольга Бандарэвіч
