back_pattern
Ru

Адрес: 211120, г.Сенно,
ул. К.Маркса, 2

Е-mail: isp@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон: (02135) 4-13-47

Горячая линия: (02135) 4-13-98

Природа Сенненщины Физкультурно-спортивный комплекс Памятник природы Капличка Озеро Сенненское Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Храм святителя Николая Чудотвоца г.Сенно Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Аллея Славы
Природа Сенненщины

МАЦЮШОЎ АЛЯКСЕЙ ДЗМІТРЫЕВІЧ

МАЦЮШОЎ АЛЯКСЕЙ ДЗМІТРЫЕВІЧ

Нарадзіўся 21.03.1916 г. у в. Оўсішча. Герой Савецкага Саюза. Скончыў Латыгальскую сямігодку, настаўніцкія курсы. Працаваў настаўнікам, сакратаром сельсавета. 3 1937 г. у apмii. Скончыў Харкаўскае ваеннае вучылішча пагранічных войск. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з ліпеня 1941 г. У 1943 г. – начальнік штаба 940-га стралковага палка 262-й стралковай дывізіі.

 3 кагорты герояў

18 верасня 262-я стралковая дывізія была ўведзена ў прарыў нямецкай абароны ў раёне Becкi Рабышы Дзямідаўскага раёна Смаленскай вобласці. 940-ы стралковы полк атрымаў загад наступаць у авангардзе дывізіі ў напрамку на горад Дзямідаў. На світанні гэтага дня пасля моцнай артпадрыхтоўкі полк перайшоў пярэдні край нямецкай абароны. Потым, не сустракаючы вялікага супраіўлення, воіны працягвалі праследаванне праціўніка. Уперадзе ішла разведка (узвод аўтаматчыкаў) i баявая ахова. Узначальваў атрад начальнік штаба А. Дз. Мацюшоў. За дзень было пройдзена каля 30 кіламетраў. Да канца дня перадавы атрад зайшоў у тыл нямецкага гарнізона ў вёсцы Вераб’і, адрэзаў немцам шляхі да адыходу. Не чакаючы падыходу асноўных сіл палка, маёр Мацюшоў узначаліў атаку i разграміў варожы гарнізон, які быў моцным пунктам нямец­кай абароны.

На подступах да вёсак Георгіўскае i Дзмітракі разведкай было ўстаноўлена, што на адной з вышынь немцы паспешліва ўмацоўваюць свае пазіцыі. Маёр Мацюшоў рашыў не даць немцам замацавацца i разбіць ix, не чака­ючы падыходу асноўных сіл палка. Начальнік штаба асабіста ўзначаліў атаку. Пад прыкрыццём артылерыйскага i мінамётнага агню байцы з крыкам "Ура!" абрушыліся на ворага. Для немцаў усё гэта было поўнай нечаканасцю. Яны ў паніцы кінуліся наўцёкі. Мацюшоў у гэтым баі асабіста з аўтамата знішчыў некалькі гітлераўцаў. Але фашысты ў хуткім часе апамяталіся. З боку вескі Дмітрыеўка пачаў біць кулямёт…

"У гэтым бai, – напісаў у cвaix успамінах былы камандзір ордэна Кутузава 940-га страл­ковага палка, палкоўнік у адстаўцы I. В. Арзамасцаў, – наш атрад, які ўзначальваў маёр Мацюшоў, знішчыў больш за сотню нямецкіх салдат i афіцэраў, астатнія выратаваліся ўцёкамі. Было захоплена 4 мінамёты, 27 кулямётаў, 3 рацыі, 12 павозак з маёмасцю i боепрыпасамi, у тым ліку адна со штабнымі дакументамі і многа іншых трафеяў. Гэта перамога дала магчымасць палку з найменшымі стратамі разбіць важныя апорныя пункты ворага i развіць далейшае наступление. Але сам маёр Мацюшоў 19.9.1943 г. па-геройску загінуў. Яму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза".

Опрос
Какие проблемы Вы видите в работе учреждений культуры нашего района и города?
Интернет-ресурсы
back_pattern